Мюзікл «Ксёндз Боско — айцец і настаўнік», які моладзь мінскага араторыя пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у Маскве 15 мая.
16-17 мая ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы прайшоў паказ фільмаў у межах рэха каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат».
Традыцыйна на магілёўскай зямлі ў панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, калі Каталіцкі Касцёл у Польшчы адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, святары і вернікі збіраюцца на парафіяльную ўрачыстасць у Чавусах, дзе знаходзіцца адзіная ў Беларусі каталіцкая святыня пад гэтым тытулам.
У гадавіну нараджэння святога Яна Паўла ІІ дзеці з парафіі Св. Андрэя Апостала ў Нарачы падрыхтавалі адмысловы танец, які быў паказаны парафіянам у нядзелю 15 мая.
15 мая дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
15 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу, падчас якой дзеці прынялі Першую Камунію.
29 мая 2016 г. у г. Мінску плануецца правесці працэсію Божага Цела. Пачатак а 9-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой на Залатой Горцы з АБАВЯЗКОВЫМ УДЗЕЛАМ УСІХ святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў і вернікаў нашай сталіцы.
7 мая ў магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў межах Года Божай Міласэрнасці адбылася юбілейная малітоўная сустрэча ўдзельнікаў Літургічнай службы алтара магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
7 мая, у першую суботу месяца, у межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілея аб’яўленняў Маці Божай ў Фаціме, вернікі здзейснілі чарговую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Гэта ўжо шостая аўтобусная пілігрымка з мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены.
7 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пастырскую кананічную візітацыю парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. А 10-й гадзіне кандыдаты да канфірмацыі, якіх у гэтым годзе было 120 чалавек, сустрэлі і прывіталі свайго арцыпастыра перад уваходам у святыню з хлебам і соллю.
8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейснiў кананiчную вiзiтацыю парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Вiлейцы i парафiй у Iллi, Вязынi, Куранцы i Любанi.
7 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску ў межах Года Божай Міласэрнасці адбылася юбілейная малітоўная сустрэча ўдзельнікаў Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
5 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі перажыў дзве сусветныя і руска-польскую вайну і стаў першым касцёлам Мінска, адкрытым у савецкі час. Catholic.by сабраў цікавыя ўспаміны непасрэдных сведкаў тых падзей.