31 сакавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі ксяндза-юбіляра Ігара Лашука. Памаліцца і павіншаваць святара прыйшлі яго парафіяне, сябры, родныя і знаёмыя.
Жан-Клод Мары прыляцеў у Беларусь з французскага горада Эўрó, што ў 72-х кіламетрах ад Лізьё. 67-гадовы мужчына здзяйсняе сваю шостую пілігрымку да Санцьяга-дэ-Кампастэла, і гэтым разам — ад ракі Бярэзіны.
30 сакавіка 1969 г. адышоў у вечнасць кс. Мечыслаў Малыніч-Малецкі, які выконваў пастырскае служэнне ў Магілёўскім рэгіёне ў савецкі час. Пасля 1954 года ў цяжкіх умовах савецкага панавання ксёндз Малыніч здолеў аднавіць рэлігійнае жыццё католікаў на ўсходніх прасторах Беларусі.
Урачыстай Імшой Пасхальнай вігіліі пачалося святкаванне Уваскрасення Пана ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Літургію ўзначаліў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
Раніцай 27 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ва ўрачыстай працэсіі каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, каб абвясціць, што Хрыстус уваскрос, прынялі ўдзел вернікі Мінска. Пасля працэсіі адбылася рэзурэкцыйная Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пасхальная вігілія 26 сакавіка сабрала ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мноства вернікаў горада. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
26 сакавіка, у Вялікую суботу, у Мінску і навакольных парафіях Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі сустрэліся з вернікамі, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Іерархі і вернікі распавялі, што значыць для іх Вялікая субота.
Вялікую пятніцу, 25 сакавіка, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава вернікі пачалі перажываць з інсцэніраванага Крыжовага шляху, які падрыхтавала моладзь парафіі пры падтрымцы с. Веры MSW і які ўзначаліў біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
«Цярпенні і смерць Езуса на Галгоце дапамагаюць нам лепей зразумець сапраўдны сэнс Вялікага посту», — заўважыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас літургіі Мукі Пана ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вялікую пятніцу, 25 сакавіка.
У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую ўпершыню цэлебраваў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары Магілёўскай часткі архідыяцэзіі і законныя сёстры.
Устанаўленне святарства і Эўхарыстыі, якія непарыўна звязаны паміж сабою, узгадваецца ў Вялікі чацвер, калі цэлебруецца Імша Хрызма. 24 сакавіка ў мінскай архікатэдры ў гэтай Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел і ўрачыста аднавілі святарскія абяцанні душпастыры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Tройцы (св. Роха) у Мінску прайшоў інсцэніраваны Крыжовы шлях. Пакутнае набажэнства было праведзена ў інтэнцыі ўсіх загінулых і пацярпелых падчас нядаўніх тэрактаў у Бруселі.
23 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі.