Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


«Мы майструем тое, што купілі б самі»: прадаючы вырабы да Вялікадня, моладзь мінскай парафіі збірае сродкі на СДМ у Кракаў
23.03.2016 09:02

Вольга Драбата і Ганна Тарас з мінскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ўжо вызначыліся з тым, як правядуць лета. У складзе парафіяльнай моладзі, якой апякуюцца айцы аблаты, дзяўчаты збіраюцца ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі.

 
Дабрачынны кірмаш у падтрымку будаўніцтва новай святыні прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ
21.03.2016 16:26

У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ сёлетняя Пальмовая нядзеля была аздоблена не толькі сімвалічнымі «вербачкамі», але і правядзеннем дабрачыннага кірмашу, сабраныя падчас якога сродкі пойдуць на будаўніцтва новай святыні, якая вельмі патрэбна гэтай маладой і актыўнай парафіі.

 
Сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа прайшла ў мінскай парафіі
21.03.2016 16:00

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у мінскай парафіі Божага Цела адбылася сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа.

 
«Гасанна Сыну Давіда»: інсцэніраваная працэсія ў Пальмовую нядзелю з удзелам асляняці прайшла каля мінскай архікатэдры (+фота)
20.03.2016 16:49

Нядзельны ранак выдаўся на славу: сонца, марознае паветра і шмат снегу, насыпанага за ноч. І ніяк не верылася, што гэты сапраўдны зімовы дзень — Пальмовая нядзеля.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Пальмовую нядзелю: «Падзеі Вялікага тыдня дапамагаюць адкрыць праўду пра нас саміх»
20.03.2016 15:41

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, узначаліў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
З рубрыкі «Гавораць дзеці»: «Мы прыйшлі, каб памахаць вярбой Сыну Божаму»
20.03.2016 13:29

У адмысловай рубрыцы на пытанні Сatholic.by адказваюць дзеці, якія прыйшлі на Пальмовую нядзелю ў мінскі архікатэдральны касцёл. Што такое Пальмовая нядзеля? Чаму ўсе прыходзяць з вербачкамі? І кім мараць стаць дзеці ў будучыні?

 
Ва ўрачыстасць св. Юзафа арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Валожыне
19.03.2016 17:20

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў парафіі Святога Юзафа ў Валожыне.

 
На свае вочы: як у мінскай катэдры рыхтуюцца да Пальмовай нядзелі
19.03.2016 10:00

Хутка Пальмовая нядзеля, а гэта значыць, што трэба рыхтаваць вербы. Карэспандэнт Catholic.by адправілася ў мінскі архікатэдральны касцёл, каб паўдзельнічаць у адмысловым майстар-класе па вырабе беларускіх святочных «пальмачак».

 
Біскуп Юрый Касабуцкі здзейсніў кананічную візітацыю ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно
17.03.2016 10:12

16 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі здзейсніў візітацыю мінскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (мр-н Зялёны луг), якая стала першай кананічнай візітацыяй у гісторыі парафіі.

 
Семінар для валанцёраў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў у цэнтры «Карытас»
16.03.2016 10:49

З 11 па 13 сакавіка i з 13 па 15 сакавіка ў мінскім цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Бараўляны) прайшоў семінар для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі.

 
«Жыць у імя братэрства»: у Мінску прайшла сустрэча факаляраў
14.03.2016 11:30

12 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско прайшла сустрэча руху факаляраў і іх сяброў, каб узгадаць заснавальніцу руху К’яру Любіч. Задоўга да Другога Ватыканскага Сабору К’яра Любіч разам з невялікім колам адзінадумцаў заклікала біскупаў, святароў і свецкіх стварыць братэрства ўсіх людзей, жыць «у свеце, але не са свету», ставіць іншага чалавека на першае месца.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафіі ў Бараўлянах і Раўбічах
12.03.2016 17:44
 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з душпастырскай візітацыяй парафій Уручча
07.03.2016 16:09

Чарговым пунктам праграмы візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага сталі парафіі Св. Францішка Асізскага і cв. Андрэя і Багдана Леапольда Мандзіча ў Мінску. Яе вернікаў і святароў біскуп наведаў 6 сакавіка.

 
Чуванне моладзі і адарацыя «24 гадзіны для Пана» прайшлі ў магілёўскай катэдры
07.03.2016 12:34

З 5 на 6 сакавіка ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбылося велікапоснае чуванне моладзі і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту «24 гадзіны для Пана», прапанаваная Папам Францішкам у Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці.

 
Эксперты: Фасад касцёла Божага Цела ў Нясвіжы 100 гадоў таму ўпрыгожвалі фрэскавыя роспісы
07.03.2016 09:46

Як высветлілася ў ходзе рэстаўрацыйных работ, якія праводзяцца на аб’екце сусветнай спадчыны — нясвіжскім касцёле Божага Цела, знакаміты помнік архітэктуры часу барока ўпрыгожвалі маштабныя фрэскавыя роспісы, якімі была пакрыта амаль уся паверхня фасадаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 28 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.