У прызначаны дзень Станіслава Мікалаеўна сустракае нас на прыступках архікатэдры — таго самага касцёла, перад якім 25 гадоў таму яна малілася аб яго вяртанні. «Нас разганялі, але мы стаялі ўсё адно. І маліліся. І ў мароз, і ў дождж, і ў снег».
Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.
28 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Ушацкія вернікі паслухалі паведамленне пра святара Язэпа Барадзюлю, якое падрыхтаваў малодшы супрацоўнік НАН РБ гісторык Уладзімір Шыпіла, які наведаў парафію Святога Лаўрэнція 24 красавіка.
27 красавіка ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымала больш за 130 чалавек.
28 красавіка на 69-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Севасцьяновіч — бацька кс. Аляксандра Севасцьяновіча, пробашча парафіі Св. Мікалая ў Міры (Гродзенская дыяцэзія).
25 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ў г. Атвоцк (Польшча) прыняў удзел у пахаванні кс. Уладзіміра Мазалеўскага SAC, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне Касцёла ў Беларусі ў 1990-я гады.
23 красавіка ў смаргонскім араторыі адбыўся апошні, чацвёрты тур «Бітвы мікрараёнаў-2016».
22-24 красавіка супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску правяла свой адпачынак, знаёмячыся з прыгажосцю і культурай Літвы.
26 красавіка парафія Маці Божай Фацімскай у Дуброўне (Віцебская дыяцэзія) перажывала падвойнае свята: падчас кананічнай візітацыі парафіі віцебскі ардынарый здзейсніў асвячэнне муроў касцёла.
У каментарыі Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў са Святым Айцом, у якой прымаў удзел і беларускі іерарх.
У мінулы ўікэнд з нагоды завяршэння навучальнага года сёлетнія выпускнікі са Шчучына, якія наведваюць катэхетычныя заняткі ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), скіраваліся ў санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будслаў. Вясновая пілігрымка выпускнікоў у Будслаў стала ўжо традыцыйнай для парафіі.
26 красавіка сярод валанцёраў гродзенскага дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС у яе 30-ю гадавіну.
26 красавіка прыпала 50-я гадавіна смерці Слугі Божай с. Малгажаты Банась — дванаццатай назарэтанкі з Навагрудка. Сястра Малгажата — адзіная з супольнасці сясцёр у Навагрудку, якая засталася ў жывых; астатнія 11 манахінь былі расстраляны гітлераўцамі 1 жніўня 1943 г.