«У гэты велікодны перыяд, калі праслаўляем уваскрослага Хрыста, мы дзякуем Богу за 25 гадоў адраджэння і станаўлення Каталіцкага Касцёла ў Беларусі», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Каардынатары пралайф акцыі «Ад акіяна да акіяна» Ева і Лех Кавалеўскія з Польшчы даслалі беларускаму пралайф-руху «Паўсюдную дэкларацыю аб абароне цывілізацыі жыцця», прымеркаваную да нядзелі Божай Міласэрнасці, Юбілейнага Года Міласэрнасці і Дня святасці жыцця.
Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 11-14 красавіка ў Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. На гэтую сустрэчу запрашаюцца таксама ўсе святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія перажываюць фармацыю да 10 гадоў святарства ўключна.
У нядзелю Божай Міласэрнасці ў парафіі ў Шчучыне адбылося прыняцце васьмі новых міністрантаў у літургічную службу алтара.
2 красавіка ў Маладзечне адбылася велікодная сустрэча каталіцкіх чыгуначнікаў. Па традыцыі святкаванне пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Міхал Бубен.
2 красавіка, у вігілію свята Божай Міласэрнасці, адбылася пілігрымка вернікаў Мядзельскага дэканата да Брамаў міласэрнасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
2 красавіка ў магілёўскім конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылося святкаванне Юбілею Міласэрнасці для супольнасці «Легіёну Марыі» з г. Магілёва.
Што адчувае, як бачыць навакольны свет дзіця з аўтызмам і як успрымае яго нашае грамадства? Гэтыя і іншыя пытанні падымаліся ў пастаноўцы рэжысёра Андрэя Саўчанкі, якая адбылася 2 красавіка ў мінскім этнацэнтры «Рагна».
У першую суботу месяца, 2 красавіка, у актаве Вялікадня адбылася чарговая, пятая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, дзе ў Юбілейны Год адчынены брамы Божай міласэрнасці.
У чарговы раз у нядзелю Божай Міласэрнасці дзеці і моладзь геранёнскай парафіі Св. Мікалая падрыхтавалі пастаноўку, каб падзяліцца дабрынёй і міласэрнасцю Бога. У гэты раз яны прадставілі гледачам сучасную пастаноўку «Калі мы Цябе бачылі, Пане».
3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў кансэкрацыю парафіяльнай святыні Божай Міласэрнасці ў Астрыне (Шчучынскі дэканат).
«Бог, будучы багатым на міласэрнасць, заахвочвае нас да малітвы і дзейнасці ў абарону зачатага жыцця. Гэта час, які нам дадзены, і трэба не змарнаваць яго. А не змарнуем, калі прымем запрашэнне да актыўнага ўдзелу ў абароне жыцця», – гаворыцца ў лісце.
Усё было сімвалічна ў гэты дзень: і пачатак Імшы а 15-й гадзіне, і вышытая выява святой Фаўстыны на арнаце аднаго са святароў, і спевы падчас Імшы, і цёплае веснавое сонца...
Вернікі і кансэкраваныя асобы, якія здзяйсняюць справы міласэрнасці, сабраліся на сустрэчу ў мінскім архікатэдральным касцёле і прынялі ўдзел у святой Імшы. Узначаліў Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
2 красавіка ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў кананічную візітацыю. Арцыпастыр узначаліў у парафіі святую Імшу падзякі за 50 гадоў яе пробашча кс. Ігара Лашука.