У Мінску 10 красавіка пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. Пра мэты і этапы працэсу распавядае кс. Раман Факсінскі, які будзе ў Беларусі збіраць сведчанні пра жыццё нашага выбітнага суайчынніка.
Наш прыпынак — Каменка. Вёска, дзе знаходзіцца адмысловы Дом міласэрнасці, якім апякуецца супольнасць сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. На сёння тут жыве 56 чалавек, якія маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і даглядзе, каб годна і прыгожа перажываць сваю хваробу і ўзрост.
На 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкай святыні Маці Божай Каралевы Свету.
7 красавіка ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна прайшла акцыя «За жыццё». У акцыі прынялі ўдзел псіхолагі, акушэры-гінеколагі, святары Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія выступілі са словам.
Канцэрт, арганізаваны ў Юбілейны Год Міласэрнасці, пачаўся словамі святой Фаўстыны Кавальскай: «О, неспасцігальная і бязмежная Міласэрнасць Божая, хто цябе годна праславіць і ўзвялічыць зможа?»
Выстава сакральнага мастацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Яна адкрыецца 19 мая і працягнецца да 25 ліпеня 2016 г., паведаміў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паолучы.
6 красавіка ў каталіцкім Доме міласэрнасці ў Гомелі прайшоў святочны абед для бяздомных, бедных і тых, што жывуць у нястачы.
У сясцёр назарэтанак у Гродне на працягу амаль 20 гадоў дзейнічае сталоўка для бедных. Гарачы суп, усмешка і людская спагада — гэта тое, за чым прыходзяць сюды тыя, каго ў гэтым жыцці напаткалі цяжкія часы.
3-4 красавіка ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах адбылася кананічная пастырская візітацыя, якую праводзіў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, адбыўся Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ён праходзіў у Астраўцы. Актыўны ўдзел у яго правядзенні прынялі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Гродне.
Першая частка дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці» завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Мэта акцыі — збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з'яўляецца дом начнога прабывання па вул. Ваўпшасава, 42 для асобаў без вызначанага месца жыхарства.
3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Бяроза сабраліся вернікі Пружанскага дэканату Пінскай дыяцэзіі — з Шарашова, Перадзельска, Пружанаў, Івацэвічаў, Косава, Вулькі Касаўскай, Ружанаў, Сігневічаў, Белаазёрска і самой Бярозы — разам са сваімі пробашчамі.
4 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) адбылася адпустовая ўрачыстасць.
У нядзелю Божай Міласэрнасці па візантыйскім календары грэка-католікі Маладзечна адзначылі парафіяльнае свята Хрыста Чалавекалюбцы. У гэтым годзе ў межах парафіяльнага свята 3 красавіка парафія ў Маладзечне адначасова адсвяткавала 25-годдзе свайго існавання.
3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках урачыста ўнеслі рэліквіі святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Рэліквіі прыбылі з санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Польшча).