З нагоды гадавіны малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскай архікатэдры прайшла міжканфесійная малітва за Беларусь, у якой прынялі ўдзел каталіцкія, праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі.
Перад 25-гадовым юбілеем адраджэння каталіцкіх структур у Беларусі вышэйшы каталіцкі іерарх на нашай зямлі распавёў, якім быў шлях да 13 красавіка 1991 года, якімі былі тыя лёсавызначальныя часы для Касцёла, Беларусі і для яго асабіста.
Кіруючыся заклікам Езуса Хрыста «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), 10 красавіка салезіяне з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску разам з моладдзю наведалі дзіцячы прытулак.
10 красавіка дзеці і моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне прадставілі велікодную пастаноўку на тэму «Малы Пастыр». У ёй маладыя акцёры распавялі пра Езуса — Добрага Пастыра, які ахвяраваў сваё жыццё за ўсіх людзей.
З 8 па 10 красавіка ў парафіях Шклоўскага раёна прайшла пастырская візітацыя, якую здзейсніў біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
Людміла Кузьміна — адна з удзельніц запланаванай сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў з Папам Францішкам. Сустрэча пройдзе ў Ватыкане 20 красавіка з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чаму жанчына працавала ў зоне адчужэння?
9 красавіка ў Баранавічах прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з парафій Св. Яна Паўла ІІ, Узвышэння Святога Крыжа, міністранты з Новай Мышы, а таксама бацькі міністрантаў.
З 4 па 8 красавіка манаская супольнасць cалезіян Беларусі ўдзельнічала ў штогадовых рэкалекцыях, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Духоўныя практыкаванні праводзіў рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.
3 красавіка ў Доме культуры ў Навагрудку адбылася канцэртна-віншавальная праграма «Радасць Уваскрасення». Яна была ўпершыню арганізавана парафіяльнай супольнасцю ў Навагрудку сумесна з мясцовай уладай.
Кожную нядзелю велікоднага перыяду (да 8 мая ўключна) Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкага Касцёла ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую Вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, Яго любоў і перамогу над смерцю.
9 красавіка прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па традыцыі наведалі Радунскі дзіцячы дом-інтэрнат.
10 красавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску пачаўся працэс беатыфікацыі свядомага беларуса, грамадска-палітычнага, культурнага дзеяча і дабрачынцы пач. ХХ стагоддзя Эдварда Вайніловіча.
9-10 красавіка ў Гомелі прайшла чарговая акцыя па добраўпарадкаванні Прудкоўскіх могілак. Своеасаблівы міжрэлігійны суботнік арганізавалі мясцовыя юдэйскія супольнасці, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі – праваслаўныя і католікі, у прыватнасці хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнай групы скаўтаў.
Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris Laetitia» (Радасць любові) была прэзентавана ў Ватыкане 8 красавіка. Дакумент, прысвечаны любові ў сям’і, з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога праходзілі ў 2014 і 2015 гг.
8 красавіка ў капліцы Божага Цела ў Мінску два члены Трэцяга ордэна кармэлітаў складалі манаскія абяцанні: с. Соф’я Кунцэвіч OCDS распачала навіцыят, а с. Наталля Куніцкая OCDS склала першыя часовыя манаскія абяцанні.