9 жніўня склала свае першыя манаскія абяцанні сястра Ганна Мацуль з парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія). Урачыстасць адбылася ў касцёле Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Чэнстахове (Польшча).
У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылася выстава жывапісу, графікі і скульптуры на біблійную тэматыку. У яе склад увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу і мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея.
8 жніўня ў Смаргоні прайшоў таварыскі турнір па міні-футболе ў фармаце 5х5 “Святы ксёндз Боско. 200 гадоў за 200 хвілін”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння святога Яна Боско.
Дэмографы лічаць, што скарачэнне колькасці шлюбаў нават на тле скарачэння колькасці разводаў сведчыць пра крызісныя з'явы ў грамадстве — павелічэнне колькасці такіх пар, якія жывуць разам, але зусім не хочуць рэгістраваць свае адносіны.
У Мінску пачаўся продаж квіткоў на выступ 15 красавіка 2016 года вядомага аўстралійскага прапаведніка сербскага паходжання Ніка Вуйчыча, сведчаць сайты беларускіх тэатральных касаў.
“Я шчыра малюся, каб катэхетычны год, які распачынаецца, прынёс багаты плён. Заклікаю ўсіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі. Няхай катэхізацыя дапаможа ўсім больш свядома ўдзельнічаць у Божым жыцці і ў жыцці Касцёла”, - піша біскуп Пінскі.
11 жніўня ў Оршы пачалася Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Радасць малітоўнай размовы з Богам, сяброўства і здаровага ладу жыцця з'ядналіся ў гэты дзень у адно.
11 жніўня адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Міхал Сапата – былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.
Летнія канікулы для школьнікаў - не толькі час адпачынку, але і магчымасць паправіць здароўе, знайсці новых сяброў, назапасіць сіл на наступны навучальны год. Дзеці і моладзь Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць зрабіць гэта не толькі на ўласным падворку, у бабулі з дзядуляй ці ў рэспубліканскіх санаторыях і лагерах, але і ў Польшчы.
З 7 па 9 жніўня праходзіла XIV пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. «Навярніся да Бога» – такім быў дэвіз пілігрымкі, у якой удзельнічалі каля 300 чалавек з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Вілейкі, Пружан і Вільні (Літва).