Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.08.2015 12:18

29 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбылася V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу ў «школу Марыі» прыбыло больш за 120 чалавек з усёй дыяцэзіі, якія ўдзельнічаюць у працэсе навучання маладога пакалення.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць у Карэлічах (+фота)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.08.2015 12:08

30 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Карэлічах. Іерарх асвяціў галоўны алтар у парафіяльным касцёле, які ў апошні час быў адноўлены, і парафіяльны дом, дзе таксама прайшоў грунтоўны рамонт.

 
Віктар Рушлевіч склаў першыя манаскія абяцанні ў супольнасці рэгулярных латэранскіх канонікаў
Беларусь
31.08.2015 11:14

Год кансэкраванага жыцця, які перажывае Касцёл, стаў для Віктара Рушлевіча асаблівым часам складання першых манаскіх абяцанняў у супольнасці рэгулярных латэранскіх канонікаў.

 
Айцец піяр Аляксандр Махнач SP пераведзены ў парафію ў Ліду
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.08.2015 10:58

Вельмі цёпла і шчыра дзякавалі вернікі парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць гадоў святарскай паслугі ў парафіі.

 
У Ракаве перад Днём ведаў адбылося благаслаўленне дзяцей
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.08.2015 10:40

У сучасным свеце хрысціянін мусіць быць адукаваным не толькі для таго, каб забяспечваць сваю сям'ю, але і каб бараніць сваю веру, каштоўнасці, пісаць законы, годна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. І кожны з нас калісьці першы раз адчыніў дзверы свайго першага класа. З гэтай нагоды ў ракаўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай было ў гэтую нядзелю шмат дзяцей.

 
У добры шлях: XI Міжнародны каталіцкі кінафестываль «Magnificat» адкрылі ў Мінску (+фотарэпартаж)
Беларусь
31.08.2015 09:47
30 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2015».
 
У Пінску адбылася сустрэча святароў з нагоды 12-й гадавіны пасвячэння
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.08.2015 00:47

27-28 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася малітоўная сустрэча святароў-выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія сёлета адзначаюць 12-ю гадавіну святарскага служэння.

 
Мансеньёр Філіппо Чампанэллі падчас Імшы-падзякі за дыпламатычную службу ў Беларусі: «Хачу сказаць дзякуй усім вам»
Іерархі
29.08.2015 00:09
«Хачу сказаць дзякуй усім вам, пачынаючы з маёй "сям’і" — Нунцыятуры і заканчваючы ўсімі вамі, з кім мы дзе-небудзь сустракаліся», — адзначыў 28 жніўня ў мінскай архікатэдры былы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі ў сваёй гаміліі падчас Імшы-падзякі за дыпламатычную місію.
 
Адбыліся рэкалекцыі на байдарках, прысвечаныя распазнанню паклікання да кансэкраванага жыцця (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.08.2015 17:44

Рэкалекцыі на байдарках, прысвечаныя малітве аб распазнанні паклікання да кансэкраванага жыцця, пачаліся святой Імшой у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

 
У Лучаі адзначылі свята ведаў (+фота)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.08.2015 15:30
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша, Апостала, 23 жніўня адсвяткавала апошні летні фэст з нагоды свята ведаў. Вернікі прыйшлі ў лучайскую святыню, каб памаліцца за вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама каб у перадапошнюю нядзелю канікул атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год.
 
Каталіцкая моладзь Беларусі ўдзельнічае ў форуме моладзевых лідараў з Еўропы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.08.2015 14:48

Моладзь душпастырства «Open» Гродзенскай дыяцэзіі прымае ўдзел у занятках для хрысціянскіх лідараў у межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г.

 
Сястра Гражына Юхневіч склала вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці Місіянерак Хрыста Валадара
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.08.2015 11:42
Жнівень 2015 года стаў вельмі важным часам у жыцці с. Гражыны Юхневіч. У сваёй роднай парафіі Святога Уладзіслава ў Суботніках с. Гражына прыняла вечныя манаскія абяцанні.
 
Кандыдаты ў аніматары са Смаргоні здзейснілі падарожжа ў Маскву
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.08.2015 11:12

З 19 па 25 жніўня група кандыдатаў у аніматары са Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) пад кіраўніцтвам с. Ірыны Барцэвіч FMA перажывала дні духоўна-культурнага адпачынку, вандруючы вуліцамі горада Масквы.

 
Правы сям'і вышэй за правы дзяржавы. У Івацэвічах вырашаецца лёс сям'і Бахур
Беларусь
27.08.2015 18:36

Сям'я Бахур жыве ў вельмі складанай сітуацыі. Самастойныя, працавітыя і таленавітыя людзі могуць застацца без нованароджага сына проста з-за таго, што маці і бацька - інваліды першай групы...

 
Гомельскія католікі звярнуліся да кіраўніка краіны, каб пабудаваць касцёл
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.08.2015 14:03

Адроджаная каталіцкая парафія просіць аб садзейнічанні ў выдзяленні ўчастка пад святыню.

 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 184 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.