6 жніўня, у свята Перамянення Пана, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы.
6 жніўня, у свята Перамянення Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым, падчас якой удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Грэка-католікі Беларусі ў гэтыя дні адзначаюць знакавую дату не толькі для сваёй супольнасці, але і для ўсяго Каталіцкага Касцёла краіны – 55-годдзе сакры біскупа Чэслава Сіповіча, асобы сапраўды легендарнай, які стаў першым каталіцкім іерархам для беларусаў яшчэ падчас панавання камуністычнага рэжыму.
6 жніўня ва ўзросце 86 гадоў адышла ў вечнасць с. Кацярына Клешч з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
У бліжэйшы час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB распачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам.
Будслаў, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай, часта называюць духоўнай сталіцай Беларусі. Але месца, куды да Апякункі Беларусі ідуць тысячы пілігрымаў, называлі і нацыянальнай сталіцай нашага краю, распавядае гісторык Кастусь Шыталь.
5 жніўня пачала свой шлях у Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча пілігрымка з Друі. Гэты шлях 16 гадоў аб’ядноўвае многія парафіі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і за яе межамі.
5 жніўня апоўначы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Гэты дзень асабліва блізкі гродзенскім католікам, бо на яго прыпадае ўспамін Маці Божай Кангрэгацкай, якая больш за 350 гадоў апякуецца жыхарамі горада.
Маладыя людзі з Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «Open» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам прымаюць удзел у Пілігрымцы даверу, якая праходзіць у французскай вёсцы Тэзэ.
У гэтым годзе сёстры салезіянкі візітаторыі EEG “Маці Бога” (Беларусь, Грузія, Расія, Украіна) з 26 ліпеня па 10 жніўня перажываюць свае духоўныя рэкалекцыі ў Шчучыне ў айцоў піяраў. Ксёндз Уладзімір Кабак SDB дапамагае ў гэтым глыбокімі канферэнцыямі, святой Імшой, сакрамэнтам паяднання і малітвай.
З 30 ліпеня па 1 жніўня моладзь парафіі Божага Цела ў Нясвіжы разам з пробашчам кс. Пятром, сёстрамі Галінай і Янінай пабывала на беразе Нёмана з палаткамі, каб адпачыць і паразважаць над сваім жыццём.
У Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча крочыць пешая пілігрымка з Барысава. Пілігрымка пачалася 31 ліпеня.
Музычны гурт “AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 4 жніўня выступіць на плошчы св. Пятра ў рамках міжнароднай міністранцкай пілігрымкі ў Рым. Выступленне беларускіх музыкантаў-семінарыстаў адбудзецца ў рамках імправізаванага канцэрту, у якім прымуць удзел таксама музычныя калектывы з Венгрыі, Бельгіі, Італіі і Германіі.