Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


XXIII пешая пілігрымка з Беластока ў Вільню на сваім шляху зрабіла прыпынак у Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.08.2015 11:26

Больш за 400 чалавек з усёй Польшчы вечарам 18 жніўня дасягнулі Гродна ў пешай пілігрымцы ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні. Пілігрымы вырушылі з Беластока 16 жніўня, у санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільні прыбудуць 24 жніўня.

 
Удзельнікі пілігрымкі «Гродна-Рось» евангелізуюць горад над Нёманам
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.08.2015 15:11

Моладзь з розных парафій Гродна і ваколіц, якая прымала ўдзел у 14-й пешай пілігрымцы з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі, і надалей актыўна ўдзельнічае ў рэлігійным жыцці. За час пілігрымкі яе ўдзельнікі так звыкліся адзін з адным, што сталі нібы адной сям’ёй.

 
У Палачанах адбылася парафіяльная ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.08.2015 10:46

16 жніўня ў парафіі Святога Роха ў вёсцы Палачаны (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адзначылі галоўную парафіяльную ўрачыстасць.

 
Вернікі з Беразінскага здзейснілі пілігрымку ў касцёл св. Роха ў Палачанах
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.08.2015 10:46

16 жніўня з парафіі Божага Цела ў Беразінскім (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) упершыню вырушыла пешая пілігрымка ў касцёл св. Роха ў Палачанах. Удзельнікі жадалі праз заступніцтва святога Роха выпрасіць апекі ад хваробаў, асабліва ад «хваробы» граху.

 
Увага для міністрантаў: рэкалекцыі ў Лебедзеве адменены
Душпастырства
17.08.2015 16:19
Рэкалекцыі для Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адмененыя праз недахоп удзельнікаў. Пра гэта Catholic.by праінфармавалі арганізатары.
 
Парафіяльная ўрачыстасць адбылася ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.08.2015 15:03

15 жніўня ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка (Віцебская дыяцэзія) адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
У Оршы завяршылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.08.2015 14:46

14 жніўня ў Оршы завяршылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

 
Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў дзятлаўскай парафіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.08.2015 12:29

15 жніўня ў дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць.

 
Фэст святога Роха прайшоў у Волме
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.08.2015 11:17
16 жніўня ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў в. Волма Дзяржынскага раёна адзначылі традыцыйны фэст у гонар святога Роха. 
 
Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў урачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.08.2015 11:03
 
200 гадоў з дня нараджэння св. Яна Боско адзначылі ў Мінску
Беларусь
16.08.2015 18:39

Святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско — галоўную ўрачыстасць юбілейнага года для Салезіянскай сям’і — адзначылі 16 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

 
Вернікі магілёўскай катэдры ўпершыню перажывалі парафіяльны фэст з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.08.2015 00:10

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Асвечана гістарычная капліца св. Роха ў в. Шабуні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.08.2015 23:50

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу св. Роха ў в. Шабуні Пухавіцкага раёна.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Сучаснасць Марыі – наша будучыня, бо і нашы цела і душа прызначаны для вечнага шчасця»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.08.2015 15:10

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Насвяцейшай Панны Марыі.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі на пахаванні кс. Міхала Сапаты ў Польшчы: «Ён вызначаўся вялікай адвагай і стараннасцю»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.08.2015 13:13
13 жніўня ў парафіяльным касцёле Пана Езуса Міласэрнага і св. Андрэя Апостала ў Цяжкавіцах (Польшча) прайшло набажэнства пахавання ксяндза прэлата Міхала Сапаты. У святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Тарноўскай дыяцэзіі Вяслаў Ляховіч, прыняў удзел і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 
 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 187 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.