30 мая ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі пробашч парафіяльнай супольнасці і дэкан Іўеўскага дэканату ксёндз Ян Гавецкі дзякаваў Богу за 25 гадоў служэння ў Хрыстовым Касцёле. На юбілейных урачыстасцях сабралося шмат гасцей з Беларусі і з-за мяжы.
Месяц чэрвень у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Езуса. Чэрвеньскія набажэнствы на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса маюць багатую гісторыю. Чэрвеньскае набажэнства – пабожная практыка, праз якую мы выяўляем падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус.
29 мая ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі адзначыў 60-годдзе святарства. Падчас святой Імшы ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз прэлат дзякаваў Богу за дар святарства і ўсіх людзей, якіх сустрэў на сваім жыццёвым шляху.
Прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў удзельнічаюць у працах міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі “KAIROS 2015”, прысвечанай прымірэнню і міру між хрысціянамі і народамі. Канферэнцыя, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Езуса” (Comunità di Gesù), праходзіць у г. Бары (Італія) 29-31 мая пад тытулам “Еднасць у разнастайнасці”.
«Адновім будслаўскі касцёл разам» — слоган, які быў прапанаваны ўдзельнікамі прэс-канферэнцыі на тэму «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі аб рэстаўрацыі будслаўскага касцёла бернардынцаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці», якая адбылася 28 мая ў Доме прэсы ў Мінску.
7 чэрвеня ў Гомелі пройдзе працэсія Божага Цела, падчас якой некалькі соцень вернікаў пройдзе па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.
Заканчваецца месяц май, а гэта значыць, што хутка будзе адзначацца міжнароднае свята абароны дзяцей. Да гэтага дня прымеркавана ўжо традыцыйная акцыя місіі «Чыстае сэрца» — «Фестываль чыстых сэрцаў». Заключны канцэрт гэтага вялікага праекту прайшоў у Мінску 23 мая.
26 мая на базе Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў на тэму «Праваслаўныя каштоўнасці ў сучаснай беларускай культуры», прымеркаваных да 1000-годдзя смерці св. роўнаапостальнага князя Уладзіміра. У адкрыцці чытанняў прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, восем дзяцей парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Гродзенская дыяцэзія) першы раз у жыцці прынялі святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Імшах і іншых малітоўных сустрэчах.На пачатку літургіі пробашч кс. Віктар Захарэўскі прывітаў дзяцей і бацькоў пры ўваходзе ў касцёл і заахвоціў дзяцей папрасіць благаслаўлення ў бацькоў.
22-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі а. Павел Леліто OCD адзначыў юбілей 25-годдзя святарскага служэння. У гэты ж дзень група дзяцей адзначала гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі.
У Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» 25 мая адбылася сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі. «Майская сустрэча», якая праходзіла ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія), распачалася cвятой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскi Алег Буткевіч.
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, 24 мая, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах (Пінская дыяцэзія) адбылося далучэнне да Літургічнай службы алтара чатырох міністрантаў, якія на працягу многіх месяцаў у якасці кандыдатаў шчыра рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі.
Хрысціянскі гурт «Laudans» прыняў удзел у X Фестывалі хрысціянскай творчасці «Я шукаў вас» у Польшчы, з якога на радзіму вярнуўся з пачэснай узнагародай — гран-пры. Фестываль праходзіў у Закапанэ 22-23 мая і быў прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе маладых вернікаў парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).