Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Старшыня Саюза мастакоў аб аздабленні беларускіх касцёлаў
Беларусь
16.06.2015 17:39

Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Будучы нядаўна ў Гомелі, Рыгор Сітніца таксама наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры.

 
Біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі: «Адчуваю, што Бог чакае ад нас усіх жыцця, згоднага з Евангеллем, і еднасці»
Інтэрв'ю
16.06.2015 16:23

Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пра тое, як ён прыняў гэтае прызначэнне, пра свой біскупскі дэвіз “Cui Deus est omnia sunt” (“У кім ёсць Бог, у таго ёсць усё”) і пра іншае біскуп намінат распавёў Сatholic.by.

 
У Ваўкавыску адбылося асвячэнне касцёла
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.06.2015 16:01

13 чэрвеня ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося асвячэнне касцёла. На ўрачыстасць прыбылі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Асвячэнне алтара Маці Божай Будслаўскай адбылося ў Бабруйску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.06.2015 15:50

14 чэрвеня ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Бабруйска і ваколіц быў урачыста асвячаны новазбудаваны алтар Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу і абрад асвячэння алтара ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Канцэрт старадаўняй музыкі для лютні прайшоў у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.06.2015 14:49

Канцэрт старадаўняй музыкі для лютні адбыўся 13 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.

 
Штогадовыя ўрачыстасці св. Антонія прайшлі на Серафінавай Гары каля Суціна
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.06.2015 12:17

13 чэрвеня штогадовыя ўрачыстасці св. Антонія на Серафінавай Гары каля Суціна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) сабралі мноства вернікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. Як і кожны год, у аддаленым лясным кутку Пухавіцкага раёна сабраліся вернікі, каб памаліцца аб вечным супакоі пахаваных тут продкаў і ўшанаваць памяць апекуна гэтага месца.

 
У парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску прайшла парафіяльная ўрачыстасць
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
14.06.2015 23:46

14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, урачыста адсвяткавалі ў часовай капліцы фэст у гонар свайго святога.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафiю ў Дзяржынску ў 25-годдзе святарства яе пробашча (+фотарэпартаж)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.06.2015 17:24

14 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначалiў святую Iмшу ў парафii Св. Ганны ў Дзяржынску, падчас якой пробашч парафіі кс. Рышард Пежхала, якi належыць да Кангрэгацыі Мiсiянераў Святой Сям'i, адзначаў сярэбраны юбiлей прэзбітэрскага пасвячэння.

 
У Пінску адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Чэслава Ладыкі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.06.2015 17:56

13 чэрвеня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякан Чэслаў Ладыка. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Парафія ў Адэльску адзначыла 525-гадовы юбілей (+фота)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.06.2015 15:37

13 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску адбылася ўрачыстая Імша з нагоды яе 525-годдзя. Сваю родную парафію наведаў у гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Святкаванні 25-годдзя служэння ў Беларусі шанштацкіх сясцёр адбыліся ў Адамавічах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.06.2015 20:50

12 чэрвеня ў Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія) адбылася ўрачыстая Імша з нагоды юбілею 25-годдзя служэння Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі ў Беларусі. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У самую доўгую пілігрымку ў Будслаў зарэгістраваліся 54 асобы
Беларусь
12.06.2015 17:33

Скончылася рэгістрацыя ўдзельнікаў самай працяглай пілігрымкі ў Будслаў. З Брэста, каб адолець шлях да Божай Маці Будслаўскай адлегласцю ў 537 км, выйдуць 54 пілігрымы. Сярод іх чатыры святары, адзін клерык і дзве законныя сястры.

 
Сайт «Каталіцкі пілігрым»: заплануй час і на паломніцтва!
Беларусь
12.06.2015 16:07

Пры Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі арганізоўваюцца пілігрымкі па розных святых месцах. На сайце «Каталіцкі пілігрым» можна даведацца пра расклад бліжэйшых духоўных падарожжаў.

 

 
Табліцу з марыйным гімнам «Magnificat» на беларускай мове асвецяць у Святой Зямлі (абноўлена)
Беларусь
12.06.2015 15:50

У горадзе Айн-Карэм у Святой Зямлі будзе асвечана табліца з марыйным гімнам «Magnificat». Яе асвячэнне запланавана на верасень 2015 года.

 
Кс. Міхал Сапель: «У святарскім жыцці трэба прытрымлівацца здаровых традыцый і прынцыпаў»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.06.2015 15:03

У гэтым годзе, калі ў Каталіцкім Касцёле многае і многія адзначаюць свой 25-гадовы юбілей, распавядаем пра святара, які большасць са сваіх 25 святарскіх гадоў прысвяціў і прысвячае залатагорскай парафіі — кс. Міхалa Сапеля.

 
<< Першая < Папярэдняя 201 202 203 204 205 206 207 208 209 210 Наступная > Апошняя >>

Старонка 204 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.