6 чэрвеня адышоў па вечную ўзнагароду кс. Ян Занеўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. Ён пражыў на гэтым свеце амаль 50 гадоў, з якіх амаль 25 правёў у Хрыстовым святарстве.
4 чэрвеня парафія Божага Цела ў Мінску адзначыла сваё парафіяльнае свята, падчас якога ўрачыстую Імшу цэлебраваў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
«Зараз на трох кіруючых пасадах якраз прадстаўнікі ўсходу, цэнтру і захаду. Гэта вельмі добра. Мы павінны адзін аднаму дапамагаць і вопыт адной дыяцэзіі пераносіць у другую», — адзначыў новы Старшыня ККББ, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у інтэрв’ю для catholic.by.
4 чэрвеня ў ксяндза Анатоля Парахневіча адбылася вялiкая ўрачыстасць – 20-годдзе святарства.
4 чэрвеня святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адбылося ў Гродне. Урачыстасці ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Удзел прымалі таксама дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, гродзенскія святары, духавенства ўсходняга абраду.
4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
4 чэрвеня ў Празе пачынаецца Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus hierarcharum orientalium catholicorum Europae - скарочана CHOCE) – маштабны форум з багатай гісторыяй. Сёлета ён 18-ты па ліку. Традыцыйна на сустрэчы збіраюцца больш за 40 прадстаўнікоў Усходніх Цэркваў з 20 краін Старога Свету. У чэшскую сталіцу прыбыў і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Сёння ў свеце даволі распаўсюджаны розныя формы акультызму і магіі. Многія хрысціяне займаюцца пэўнымі акультнымі рэчамі, не задумваючыся аб іх шкодзе. Аб тым, якую небяспеку нясе чалавеку акультызм, мы паразмаўлялі са святаром-харызматыкам Аляксандрам Фаміных.
3 чэрвеня 2015 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 59-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе яе члены. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Для арганізатараў і ўсіх, хто прыняў удзел у правядзенні V Дня дзіцяці «Хачу быць місіянерам радасці!» у Гродзенскай дыяцэзіі, быў напісаны верш-падзяка.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 59-м пленарным пасяджэнні ККББ, якое адбылося 3 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску.
2 чэрвеня ў Будславе на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам сабраўся аргкамітэт па правядзенні марыйных урачыстасцяў. Падчас яго была зацверджана праграма ўрачыстасцяў, якія сёлета прыпадаюць на 3-4 ліпеня і праходзяць пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных».
З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, у парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся Дзень дзіцяці.
29 мая ў мінскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава) урачыста прыбылі рэліквіі святой Уршулі Ледухоўскай. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
30 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі. Сярод наведаных месцаў былі санктуарый Маці Божай Барунскай, Крэўскі замак, касцёл св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, сядзіба М.К. Агінскага ў Залессі, касцёл св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, Лідскі замак і іншыя.