Урачыстасць Спаслання Духа Святога, 24 мая, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адсвяткавалі асаблівым чынам: да Першай святой Камуніі прыступілі 15 дзяцей.
23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, падчас святой Імшы больш за 30 мясцовых вернікаў атрымалі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
24 мая, у Нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сустрэліся і аднавілі абяцанні хросту тыя, хто прымаў Першую святую Камунію 10 і 20 гадоў таму.
24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася святая Імша ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Святога Антонія ў Віцебску адбылася Першая Камунія. Упершыню ў жыцці Цела Хрыста прынялі адна дзяўчынка і пяць хлопчыкаў.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, 37 дзяцей парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы першы раз у сваім жыцці прынялі святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтавалі на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Імшах і іншых набажэнствах.
24 мая ў гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксаверыя дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі падчас святой Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі і студэнтам з Нігерыі.
Адбылася значная падзея ў жыццi Руху факаляраў у Беларусi: 22 мая ў Мінск для больш блізкага знаёмства з беларускай факалярскай суполкай прыбыла старшыня руху Марыя Вочэ Эмаус. Рух існуе ў Беларусi ўжо каля 20 гадоў, і гэта быў першы візіт яго старшыні ў нашу краіну.
24 мая ў Гродне ў мікрараёне Альшанка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча). Ва ўрачыстасці асвячэння ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, духавенства і шматлікія вернікі. У 2012 г. па ініцыятыве біскупа ў Гродне з’явілася новая парафія Святога Духа, першым пробашчам якой стаў кс. Павел Салабуда.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дзеці прыступілі да Першай святой Камуніі. Святую Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
23 мая салезіянская сям’я Беларусі сабралася разам у Дзятлаве з нагоды ўрачыстасцяў Марыі Успамогі Хрысціянаў. Заснавальнік салезіянскай супольнасці святы Ян Боско з вялікай павагай і даверам ставіўся да Найсвяцейшай Панны, наказваючы сваім выхаванцам заўсёды ўцякаць пад Яе апеку.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску адбылася святая Імша з нагоды 25-гадовага юбілею святарства кс. Міхала Сапеля. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
21-22 мая ў Віцебску прайшла XI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел медыкі, духавенства, навукоўцы з Беларусі, Ватыкана, Германіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Туркменістана і Шры-Ланкі.
23 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для членаў Руху факаляраў. Імша праходзіла ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля.
21 мая ў Віцебску адкрылася XI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся сярод іншых Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.