15 мая ў Баранавічах (мікрараён Бараўкі) адбылося асвячэнне першага ў Беларусі касцёла святога Яна Паўла ІІ. Асвячэнне здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У маі пад рэдакцыяй дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца выйшла брашура пад назвай “Усе думаюць адно і тое ж: Бог існуе”. У выданні сабраны выказванні вучоных, пісьменнікаў, філосафаў і нават атэістаў з аргументамі на карысць існавання Бога.
20-21 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне знаходзіўся з візітам сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства арцыбіскуп Хорхе Карлас Патрон Вонг. Іерарх прыбыў, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём семінарыйнай супольнасці і ўмацаваць узаемаадносіны паміж семінарыстамі, фарматарамі і выкладчыкамі.
Прывіць вернікам імкненне да пазнання Евангелля — менавіта гэта павінна стаць адным з галоўных прыярытэтаў у штодзённай працы Касцёла ў Беларусі, лічыць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх у якасці назіральніка прыняў удзел у пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якое завяршылася ў Ватыкане 21 мая.
21 мая ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Волме прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах сустрэчы цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
19-20 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску знаходзіўся з візітам сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства арцыбіскуп Хорхэ Карлас Патрон Вонг. Іерарх наведаў гэтую навучальную ўстанову ў межах апостальскай візітацыі беларускіх каталіцкіх семінарый, каб пазнаёміцца з фармацыйным працэсам у іх.
20 мая ў Інстытуце журналістыкі БДУ адбыўся круглы стол для рэгіянальных журналістаў на тэму «Міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе».
У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ на заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей – пастаноўку пад назвай “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”.
18 мая Вышэйшую духоўную семінарю ў Гродне наведалі святары, якія 15 гадоў таму атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сёння яны служаць у Беларусі і далёка за яе межамі.
22 мая ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул Арджанікідзэ, 6) пройдзе паніхіда за супакой душы Слугі Божага протаіерэя Аляксандра Надсана.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» скончыла праект па аснашчэнні гульнявога пакоя ў дзіцячым афтальмалагічным аддзяленні Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. Таксама былі закуплены камп’ютары і ноўтбукі для аддзялення.
16 мая, ва успамін святога Андрэя Баболі, які з’яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі, моладзь з парафій Магілёва і Шклова наведала Нясвіж і Мір.
18 мая ў будынку Гродзенскай курыі прайшла сустрэча катэхетаў дыяцэзіі. Падчас сустрэчы быў падсумаваны 2014-2015 катэхетычны год у дыяцэзіі. Сустрэча стала часам абмену досведам, вынесеным з катэхізацыі дзяцей і моладзі, і роздуму над пройдзеным перыядам.
18 мая Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.