13 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 45 кандыдытам. Да прыняцця сакрамэнту кандыдаты рыхтаваліся на працягу двух гадоў, удзельнічаючы ў катэхезах, спецыяльных набажэнствах і рэкалекцыях напярэдадні прыняцця сакрамэнту.
Аддзел «Карытас» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінская дыяцэзія) працягвае аказваць дапамогу ўкраінскім грамадзянам з Луганскай і Данецкай абласцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
13 мая ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная; Гродзенская дыяцэзія) у чарговы раз распачаліся фацімскія набажэнствы. Гэтыя набажэнствы будуць праходзіць кожны 13-ы дзень месяца з мая па кастрычнік у знак памяці пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме.
10 мая ў парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Гродзенская дыяцэзія) 55 вернікаў атрымалі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча сакрамэнт канфірмацыі. Да гэтага дня вернікі падрыхтоўваліся праз удзел у катэхезе, святыя Імшы, а таксама кожны індывідуальна — праз асабістую малітву.
13 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраліся шматлікія вернікі і святары з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі, каб маліцца з нагоды 98-й гадавіны аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. Па традыцыі з Віцебска ў Шуміліна прыйшла пешая пілігрымка, да якой далучыліся і вернікі з Магілёва.
На 68 годзе жыцця адышоў у вечнасць Андрэй Барыла — бацька кс. Дзмітрыя і кс. Аляксандра Барылы.
13 мая ў глыбоцкім касцёле Святой Тройцы (Віцебская дыяцэзія) адзначалася 30-я гадавіна смерці ксяндза Юзафа Францкевіча, які працаваў там з 7 лістапада 1959 года да апошняга свайго дня — 13 мая 1985 года.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначае 15 гадоў святарства. Сённяшні віцебскі ардынарый прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 13 мая 2000 г.
14 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.
13 мая, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Падчас Імшы іерарх удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
13 мая прыпадае 34-я гадавіна замаху на Папу Яна Паўла ІІ. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая праходзіць у сераду, 13 мая 1981 г. у 17 гадзін Святы Айцец пачаў аб’езд у адкрытым джыпе па плошчы св. Пятра, благаслаўляючы пілігрымаў. Праз 20 хвілін турэцкі платны забойца Мехмет Алі Агджа тройчы стрэліў у Папу, цяжка параніўшы яго.
11 мая ў капліцы, каля якой на працягу амаль 20 гадоў мясцовыя вернікі збіраліся на малітве, ружанцовых і маёвых набажэнствах, працэсійна праводзілі памерлых, адбылася апошняя святая Імша. Невялікая святыня, як гістарычны для парафіі аб’ект, будзе перанесена на пляц, дзе збудуюць новы касцёл для гродзенскай парафіі Святога Духа.
4 мая ва ўніверсітэце імя кард. Стэфана Вышыньскага ў Варшаве на тэалагічным факультэце с. Анатоля (Рэната) Зеліньска з Кангрэгацыi Сясцёр св. Дамініка абараніла доктарскую працу на тэму «Справа евангелізацыі Касцёла на Усходзе ў навучанні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча».
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ, прыняў удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў епіскапатаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы на тэму сітуацыі сям’і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў сувязі з падрыхтоўкай да восеньскага Сінода Біскупаў, прысвечанага сям’і. Канферэнцыя праходзіла 11-12 мая ў Братыславе (Славакія).
9 мая ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася святая Імша ў трэцюю гадавіну смерці ксяндза каноніка Уладзіслава Пятрайціса, пробашча парафіі ў 1985–2000 гг. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, памаліцца за душу спачылага прыбылі святары з Міёрскага дэканату і іншых дэканатаў дыяцэзіі.