6 чэрвеня на 50-м годзе жыцця i 25-м годзе святарства адышоў у вечнасць пасля цяжкай хваробы кс. Ян Занеўскi, пробашч парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя). Святар быў пробашчам гэтай парафіі з 3 верасня 2000 г.
Па традыцыі ў першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца за жывых і памерлых бацькаў.
З 1 па 3 чэрвеня ў Загрэбе (Харватыя) адбылася сустрэча адказных за катэхізацыю пры Канферэнцыях Біскупаў краін Еўропы. Беларусь упершыню ўдзельнічала ў падобнай сустрэчы. Нашу краіну прэзентавала с. Нунэ Цітаян MSF, кіраўнік Катэхетычнай секцыі камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ.
Ксёндз Ян Занеўскі, які адышоў да вечнага жыцця 6 чэрвеня ва ўзросце амаль 50 гадоў, быў старанным пашыральнікам культу бл. Маці Цэліны Бажэцкай, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста, на гродзенскай зямлі. Успамінамі пра яго ахвярную і актыўную дзейнасць дзеліцца с. Ганна Алена Скалік CR.
Сакрамэнт канфірмацыі ў Нясвіжы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
7 чэрвеня эўхарыстычныя працэсіі праходзілі ў Пінску, Баранавічах, Жлобіне і Гомелі. 4 чэрвеня працэсія адбылася ў Ляхавічах. У працэсіі Божага Цела ў Пінску і Баранавічах прыняў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
6 чэрвеня вернікі Віцебскай дыяцэзіі прайшлі вуліцамі Віцебска, каб такім чынам публічна вызнаць сваю веру ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста католікі Віцебскай дыяцэзіі штогод святкуюць у сваіх парафіях, а ў суботу прыязджаюць у сталіцу дыяцэзіі, каб разам даць сведчанне сваёй веры. Імшу з гэтай нагоды ў віцебскім катэдральным касцёле ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
У Мінску 6 і 7 чэрвеня праходзіла акцыя ў абарону жыцця. Арганізатар мерапрыемства — грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят». Валанцёрам дапамагалі актывісты з «Легіёну Марыі». Усе ўдзельнікі мерапрыемства — хрысціяне з розных канфесій.
Першыя дні летніх канікул для дзяцей парафіі Узвышэння Святога Крыжа г. Вілейкі сталі часам супольнай малітвы і радаснай забавы.
7 чэрвеня адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 25-годдзя рэкансэкрацыі вілейскай святыні, падчас якой вернікі дзякавалі Богу за адраджэнне касцёла і парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які 18 гадоў таму служыў у гэтай парафіі пробашчам.
З Брэста выйдзе пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай, шлях якой будзе самым доўгім — 537 кіламетраў, і, верагодна, менавіта гэтым тлумачыцца тая стараннасць, з якой вернікі Пінскай дыяцэзіі рыхтуюцца ў дарогу.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у працэсіі Божага Цела, якая адбылася 7 чэрвеня падчас Усерасійскага Эўхарыстычнага кангрэса ў Навасібірску. Усерасійскі Эўхарыстычны кангрэс “Я есмь хлеб жизни” (Ян 6, 35) праходзіў з 5 па 7 чэрвеня. Беларускі іерарх выступаў на кангрэсе з дакладам.
7 чэрвеня ў Гомелі адбылася працэсія Божага Цела, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Працэсія з прыкладна трохсот парафіян прайшла па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.
За кс. Яна Занеўскага, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы і парафіі Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (Гродзенская дыяцэзія), які адышоў у вечнасць 6 чэрвеня, памоляцца ў Рыме.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прымае ўдзел ва Усерасійскім Эўхарыстычным кангрэсе «Я есмь хлеб жизни» (Ян 6, 35), які праходзіць з 5 па 7 чэрвеня ў Навасібірску. 6 чэрвеня беларускі іерарх выступіў на кангрэсе з дакладам на тэму «Пастырскі аспект Эўхарыстыі».