11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”. Арганізатарамі выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі на заканчэнне актавы Божага Цела маліўся разам з вернікамі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні, дзе пробашчам з’яўляецца кс. Павел Гедройць, дэкан Сапоцкінскага дэканату.
Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, арыгінальнасць якога заключаецца ў трохвыяўнасці, калі са зменаю ракурсу змяняецца выява: св. Антоній Падуанскі, Анёл-ахоўнік, Божая Маці, - можна пабачыць сярод экспанатаў выстаўкі «Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выстаўка пачынае працаваць з 11 чэрвеня.
Выстава «Святочныя абразы» па выніках міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Польшчы была прэзентавана ў віцебскай Ратушы 10 чэрвеня.
12 чэрвеня будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Ён заўсёды будзе cвяткавацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
У парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі апошнім часам прайшоў цэлы шэраг парафіяльных мерапрыемстваў.
10 чэрвеня ў парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя) адбыліся ўрачыстасці пахавання кс. Яна Занеўскага, пробашча гэтай парафіі, які адышоў у вечнасць 6 чэрвеня на 50-м годзе жыцця і 25-м годзе святарства.
7 чэрвеня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія) прайшло ўрачыстае набажэнства і працэсія Божага Цела. Таксама ў гэты дзень у парафіі адзначалася гадавіна прыняцця дзецьмі Першай святой Камуніі.
Прадстаўнік Святога Айца Апостальскі Нунцый aрцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці звярнуўся да прысутных у мiнскай архікатэдры 9 чэрвеня з цёплай прамовай з нагоды прызначэння прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч загадвае правесці ва ўсіх парафіях і манаскіх супольнасцях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 18-26 чэрвеня адмысловую Навэнну, молячыся ў інтэнцыі біскупа наміната Аляксандра Яшэўскага SDB.
«Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння», — піша біскуп Аляксандр Кашкевіч у паведамленні з нагоды прызначэння новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB.
Нядаўна на вуліцах Гомеля з'явіліся тры сацыяльныя білборды з Місіс Беларусь-2014 — гамяльчанкай Юліяй Перагудавай — і яе дзецьмі. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі заклікае не рабіць аборты і захоўваць жыццё. Адзін з білбордаў усталяваны на галоўнай вуліцы Савецкай каля праваслаўнага Свята-Траецкага храма і каталіцкага Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.
«Бiскуп намiнат Аляксандр, Касцёл у Беларусi i асаблiва Мiнска-Магiлёўская архiдыяцэзiя з радасцю прымаюць цябе i спадзяюцца на твой пастырскi досвед, адкрытасць, энергiю, бадзёрасць i глыбокiя веды. Божы Провiд даручае табе новае i вельмi адказнае заданне - вярнуць былую славу i значэнне Магiлёва ў нашым Касцёле», — з гэтымі словамі звярнуўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да кс. Аляксандра Яшэўскага SDB у мінскім архікатэдральным касцёле.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага).