Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Практыка на Catholic.by: да падачы заявак застаўся тыдзень
Беларусь
26.01.2015 11:22

31 студзеня заканчваецца прыём заявак на месца практыканта на Catholic.by. Практыка пройдзе з 4 па 28 лютага 2015 года.

 
Моладзь паўдзельнічала ва «Уікендзе з Богам» у Друі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.01.2015 11:15
Трохдзённы «уікенд з Богам» з 23 па 25 студзеня адбыўся для моладзі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.
 
Біскуп Юрый Касабуцкі ў гадавіну біскупскага пасвячэння ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай архікатэдры
Іерархі
26.01.2015 10:32

25 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Адметна, што ўдзяленне сакрамэнту адбывалася ў гадавіну біскупскага пасвячэння іерарха.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ: «Кожны з нас пакліканы працягваць місію Хрыста»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.01.2015 16:40

25 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

 
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім: «У нас агульныя каштоўнасці і агульнае евангельскае сведчанне»
Экуменізм
25.01.2015 11:41

«Кожны нармальны чалавек не можа заставацца абыякавым да тэмы адзінства хрысціянаў. Мы, канешне, таксама перажываем, што існуюць раздзелы паміж намі, — адзначыў у каментары для Catholic.by з нагоды завяршэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі: «Гэты год стаў годам майго біскупскага станаўлення»
Інтэрв'ю
25.01.2015 09:57

«З атрыманнем біскупскай сакры змянілася маё жыццё і найперш спецыфіка святарскай працы. Спачатку цяжка было прызвычаіцца да новай вопраткі, да звароту «Эксцэленцыя»… Гэта быў год майго біскупскага станаўлення».

 
«Як добра братам быць разам»: экуменічнае набажэнства прайшло ў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.01.2015 01:14

24 студзеня ў мінскай архікатэдры ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян прайшло экуменічнае набажэнства прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. У сустрэчы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзельнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, прадстаўнікі розных канфесій, прысутных у Беларусі, духавенства і вернікі.

 
Экуменічнае набажэнства ў Гродне: «Святы Дух заклікае жыць разнастайнасцю ў еднасці»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.01.2015 23:14

24 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў.

 
У Вішневе адбылося адкрыццё музея памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.01.2015 16:25

Адкрыццё музея памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага адбылося ў Вішневе. Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі шмат гадоў быў пробашчам мясцовай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У адкрыцці музея прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Кандрусевіч.

 
Апостальскі Нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі
Іерархі
24.01.2015 14:03

23 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці па яго просьбе.

 
24 студзеня — успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
Каляндар
24.01.2015 12:20
24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
 
Каталіцкі «Малітоўнік» для смартфонаў створаны ў Беларусі
Беларусь
24.01.2015 01:24

Моладзь з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Андрэя Сідаровіча MIC распрацавала мабільную версію каталіцкага малітоўніка для смартфонаў.

 
Каталіцкія іерархі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр ККББ
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.01.2015 23:26

23 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 
Сёння другая гадавіна смерці кардынала Юзафа Глемпа, візіт якога паскорыў адраджэнне Касцёла ў Беларусі
Беларусь
23.01.2015 15:51

23 студзеня прыпадае 2-я гадавіна смерці Прымаса Польшчы кардынала Юзафа Глемпа, які даў пачатак адраджэнню Касцёла ў Беларусі.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек: «На шляху экуменічнай дзейнасці варта браць прыклад у апосталаў славян Кірыла і Мятода»
Грэка-Каталіцкая Царква
23.01.2015 12:17

«Кірыл і Мятод былі настаўнікамі дыялогу паміж Усходам і Захадам. Прыклад гэтых святых дапаможа і хрысціянам Беларусі адкрыць неабходнасць супрацоўніцтва ў духу братэрства», — адзначыў у размове з карэспандэнтам Catholi.by Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 245 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.