Сёстры эўхарысткі разам дзецьмі і моладдзю з парафіі Святога Провіду ў Слабодцы адсвяткавалі ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, заснавальніка гэтай кангрэгацыі.
29 студзеня ў Рыме завяршаецца двухдзённы міжнародны форум, на які сабраліся прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў, што займаюцца пытаннямі катэхізацыі. Беларусь на форуме прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
«Адным з найважнейшых выклікаў, якому хачу прысвяціць увагу ў гэтым пасланні, з’яўляецца глабалізацыя абыякавасці. Абыякавасць да бліжняга і да Бога — гэта рэальная спакуса таксама для нас, хрысціян. Таму нам неабходна слухаць кожны Вялікі пост заклікі прарокаў, якія ўздымаюць голас і абуджаюць нас», — адзначае Пантыфік.
«Сям’я, моцная ў Богу» — такім быў дэвіз сёлетняга прадстаўлення пра Божае Нараджэнне ў выкананні самых маленькіх дзяцей з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пад кіраўніцтвам сясцёр з супольнасці Дачок Беззаганнай Марыі. Акцёры два разы выступілі ў сваёй і суседняй лідскай парафіі Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў лідскім доме састарэлых.
У 2015 годзе плануецца распачацце работ па рэстаўрацыі 100-гадовага каталіцкага храма ў Рагачове.
28 студзеня навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску ўрачыста адзначылі ўспамін св. Тамаша Аквінскага — святара і доктара Касцёла, тытул якога носіць семінарыя.
24 студзеня ва ўспамін Францішка Сальскага моладзь, дзеці і ўсе вернікі сабраліся ў парафіяльнай святыні ў Дзятлаве, дзе маліліся праз заступніцтва святога. Пасля Імшы ўсе былі запрошаныя ў араторый, дзе прысутных чакала спецыяльна падрыхтаваная праграма.
Новы семестр, які неўзабаве распачнецца ва ўніверсітэтах, у чарговы раз прыгадае студэнтам пра лекцыі і семінары. А пра тое, як праходзіць вучоба ў незвычайных ВНУ, дзе большасць студэнтаў — святары і кансэкраваныя асобы, нам нагадаюць свецкія выпускнікі такіх ВНУ.
Успамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа, адзначалі ў Друі 27 студзеня.
25 студзеня ў свята навяртання св. Апостала Паўла дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў парафіі новых мікрараёнаў Гродна — Альшанцы і Фабрычным.
Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Напрыканцы мінулага года мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак, на што рашэнне Касцёла было адмоўным. «Біскуп Антоні Дзям'янка звярнуўся да ўладаў з прапановай адкласці гэтае пытанне, калі няма фінансаў з боку ўладаў і таксама Касцёл не мае такіх вялікіх сродкаў, каб на сённяшні дзень узяць на сябе абавязак рэстаўрацыі,» — паведаміў канцлер Пінскай дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
У Іўі ў 12 раз прайшоў фестываль калядак «Gloria in Excelsis Deo». Фестываль, які прайшоў у гарадскім Доме культуры, сабраў каля 200 удзельнікаў з розных парафій Іўеўскага дэканату.
25 студзеня вечаровую Імшу ў парафіяльным касцёле Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Напярэдадні іерарх прысутнічаў на фестывалi калядак Іўеўскага дэканата «Gloria in Excelsis Deo», які ўжо ў дванаццаты раз прайшоў у гарадскім Доме культуры.
24 студзеня адбылася чарговая сустрэча Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых святога Юзафа ў мінскай парафіі Божага Цела. Свецкія вернікі працягвалі разважаць над постаццю святой Тэрэзы ад Езуса, 500-годдзе нараджэння якой Касцёл адзначае ў гэтым годзе.