Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Святы Айцец прывітаў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ
Беларусь
19.01.2015 17:04

«Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту», — напісаў Пантыфік у традыцыйнай тэлеграме на імя Прэзідэнта.

 
У Мар'інай Горцы выступіў грэка-каталіцкі хор «Прасфара»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.01.2015 15:02

18 студзеня ў Мар’інай Горцы ў парафіі Святога Антонія Падуанскага адбыўся канцэрт міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хора «Прасфара». Яго рэгентам з’яўляецца Марта Янушкевіч.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў з душпастырскім візітам вернікаў Лідчыны
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.01.2015 13:35

18 студзеня завяршыўся душпастырскі візіт дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

 
Біскуп Алег Буткевіч у гадавіну пасвячэння: «Важна трымацца плану, які для кожнага з нас падрыхтаваў Пан»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.01.2015 12:48

«Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю» — гэтымі словамі з псальма нядзельнай літургіі распачаў гамілію віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч падчас Імшы, якую ўзначаліў 18 студзеня, у першую гадавіну сваёй біскупскай сакры.

 
У доме сясцёр палатынак у Бярозе прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.01.2015 12:44

З 8 па 10 студзеня ў доме сясцёр палатынак у г. Бярозе (Пінская дыяцэзія) праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел 17 дзяўчат з Воранава, Сігневіч, Углян і Бярозы.

 
«Я люблю ламаць стэрэатыпы»: пра дактарантуру ў свецкай ВНУ распавядае кс. Уладзіслаў Завальнюк
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.01.2015 11:31

У гутарцы з карэспандэнтам Catholic.by пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк распавядае пра вучобу ў аспірантуры БДПУ імя М. Танка, тэму доктарскай працы і пра тое, як падаваў дакументы ў праваслаўную акадэмію ў Расіі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў санкт-пецярбургскім касцёле св. Станіслава (+фота)
Іерархі
18.01.2015 16:40

18 студзеня ў межах свайго візіту ў Санкт-Пецярбург Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле св. Станіслава.

 
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: «Досвед першага года дапамог мне ўпэўніцца, што справы здзяйсняе сам Бог, а чалавек — толькі прылада»
Інтэрв'ю
18.01.2015 09:28

Год таму, 18 студзеня 2014 года, кс. Алег Буткевіч з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў біскупскую сакру. Як прайшоў першы год біскупа Віцебскага Алега Буткевіча? На гэтыя і іншыя пытанні іерарх адказаў у інтэрв’ю для Сatholic.by.

 
18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Беларусь
18.01.2015 01:10
18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў. Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян праводзяцца з 1968 года.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў касцёле св. Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу (+фота)
Іерархі
17.01.2015 21:55

17 студзеня ў межах візіту ў Санкт-Пецярбург Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў касцёле св. Кацярыны Александрыйскай.

 
Адышоў у вечнасць дон Кармэло Джарратана - італьянскі святар, які вельмі любіў Беларусь
Душпастырства
17.01.2015 17:32

14 студзеня ў сценах рымскага шпіталя перастала біцца сэрца вельмі сціплага, ціхага і простага чалавека, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Мансіньёр Кармэло Джарратана, якога ўсе называлі проста дон Кармэло, адышоў у дом Нябеснага Айца.

 
У капліцы гродзенскай семінарыі адбылася ўрачыстая Імша з нагоды 85-годдзя кс. прэлата Ежы Лявінскага
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.01.2015 16:45

10 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 85-гадовага юбілею ксяндза прэлата Ежы Лявінскага.

 
У мёрскай святыні ізноў загучаў арган
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.01.2015 16:56

У мёрскім касцёле пасля працяглага перапынку — больш 10 год — зноў загучаў арган. Рамонтам музычнага літургічнага інструмента займаўся майстар з Вільні — спецыяліст па рамонце і рэстаўрацыі касцёльных і канцэртных арганаў Бернард Тэрмэн.

 
Каталіцкія іерархі прынялі ўдзел у калядным вечары адукацыйнага цэнтра імя свв. Мятода і Кірыла
Іерархі
15.01.2015 21:31

Апостальcкі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у калядным вечары Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла», які быў арганізаваны 15 студзеня ў Інстытуце тэалогіі БДУ.

 
Матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Беларусь
15.01.2015 20:10

Прадстаўляем вашай увазе матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які пройдзе сёлета з 18 па 25 студзеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 247 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.