Пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла 15 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фрэска адлюструе сцэну Апошняга суду. Чакаецца, што за яе працу ў лютым возьмецца вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс.
Грэка-каталіцкі Цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» ў Івацэвічах запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы па марыйных санктуарыях Еўропы, звязаных са св. Янам Паўлам ІІ. Пілігрымка адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка.
«Царква, па якой зроблены гэты макет, пабудавана дзесьці пад Масквой, а макеты тых дзвюх святыняў я прыдумаў сам», — гаворыць Станіслаў Зялкоўскі, паказваючы на склееныя са звычайных запалак макеты цэркваў і касцёлаў.
У свята Хросту Пана біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў святую Імшу ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску, падчас якой асвяціў абраз благаслаўлёнага Мечыслава Багаткевіча, былога пробашча парафіі, расстралянага ў вайну фашыстамі.
Сярод гасцей фестываля былі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Благачынны Верхнядзвінскага раёна а. Валянцін Вабішчэвіч, а таксама епіскап Аб’яднання Цэркваў хрысціян веры евангельскай Павел Чынікайла. Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
10 студзеня ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні 9 чалавек склалі свае першыя абяцанні перад Богам як кандыдаты ў аніматары.
Двума новымі парафіяльнымі сайтамі папоўнілася электронная карта каталіцкіх парафій Беларусі.
Беларускі пісьменнік Аляксандр Вялько, галоўны рэдактар Выдавецтва Беларускага Экзархату, увайшоў у лік лаўрэатаў 2015 года прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага.
Моладзь з Мінска, з якой працуе палатын кс. Яўген Эйсмант SAC, прадставіла пастаноўку, прысвечаную Божаму Нараджэнню, у парафіі Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч ўстанаўляе святыя месцы ў Гродзенскай дыяцэзіі, за наведванне якіх можна атрымаць поўны адпуст у Год кансэкраванага жыцця.
У свята Хросту Пана, на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння, каб яшчэ раз расказаць пра добрую навіну з Бэтлеема і падзяліцца радасцю з парафіянамі з суседняга касцёла, дзеці з Мар’інай Горкі завіталі ў горад Чэрвень.
11 студзеня, у свята Хросту Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі разам з парафіянамі касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях дзякаваў за атрыманае праз ласку хросту Божае сыноўства.
З 5 па 10 студзеня ў парафii Св. Міхала Арханёла ў Гатаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе служаць айцы міхаліты, прайшлi канікулы пад незвычайнай назвай «анёльскiя».