22 студзеня з 11.00 труна з целам спачылага выстаўлена ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) для ціхай малітвы і асабістага развітання.
«У момант развітання з прафесарам Анатолем Грыцкевічам прагну далучыцца да супольнай малітвы, давяраючы Божай міласэрнасці шляхетнага сына беларускай зямлі», — адзначае арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч адышоў у вечнасць 20 студзеня на 86-м годзе жыцця.
Лютэранская Царква заўсёды была гатовая да адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій. Пра гэта ў гутарцы з журналістам Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян заявіў пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.
«Экуменізм пачынаецца з даверу Госпаду, які хоча бачыць нас як адзінства, якое прымірылася адзін з адным», — гэта адзначыў у каментарыі Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.
З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:
Хор моладзі «Calasanz» са Шчучына, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе існавання, падрыхтаваў праграму калядных спеваў, якія прадставіў у некаторых парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.
«Нунцый — вока, вуха і рука Святога Айца ў канкрэтнай краіне». 20 гадоў таму часопіс «Ave Maria» апублікаваў інтэрв'ю з першым Апостальскім Нунцыем у гісторыі суверэннай Беларусі — арцыбіскупам Аўгустыно Маркетто. У цэнтры ўвагі — узаемаадносіны з дзяржавай, субардынацыя з мясцовымі біскупамі і апісанне працоўнага дня нунцыя.
19 студзеня, у апошні дзень свайго візіту ў Санкт-Пецярбург, раніцай Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў доме сясцёр уршулянак, якія займаюцца выхаваннем моладзі.
20 студзеня прыпадае 50-ая гадавіна смерці пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне) — кс. Юзафа Навасадкі. Гэты святар у вялікай ступені прычыніўся да аднаўлення мясцовай святыні, якая перажыла розныя трагічныя моманты.
17 студзеня завяршыўся IV турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско. Спабоніцтвы праходзілі ў аднайменным сталічным салезіянскім араторыі.
Аплатковая сустрэча беларускіх чыгуначнікаў і авіятараў з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага прайшла 18 студзеня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў і св. Айца Піо ў Сокале.
У новай праграме «Сімвал веры» арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, распавядае пра галоўныя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі ў 2014 годзе.
18 студзеня калядныя віншаванні для маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення абласнога дзіцячага шпіталя ў Гродне падрыхтавалі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.
Моладзь парафіі Маці Божай Шкаплернай з Мядзела на чале з пробашчам а. Паўлам Леліто OCD і пад кіраўніцтвам Аксаны Шымко прадставіла канцэрт рэлігійных спеваў для людзей, якія знаходзяцца ў доме сацыяльнай апекі для састарэлых і пакінутых у вёсцы Вузла.
18 студзеня ў памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага адбылася чарговая сустрэча аматараў мастацтва і прыгожага пісьменства з прадстаўнікамі творчых прафесій «Кожны талент ад Бога».