Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Фотафакт 1989 года — чаканы «ўваход» біскупа на беларускую зямлю
Беларусь
30.10.2014 20:55

Фатограф Баляслаў Гавэцкі з Гродна дзеліцца фотаздымкамі, якія былі зроблены 25 гадоў назад, у хуткім часе пасля біскупскай сакры кс. Тадэвуша Кандрусевіча, які атрымаў яе з рук Папы Яна Паўла ІІ — 21 кастрычніка 1989 года ў Рыме.

 
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана — духоўнага пісьменніка Беларусі — прайшла ў Мінску
Беларусь
30.10.2014 18:35

28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментарыяў да якой з’яўляецца Ірына Багдановіч.

 
Дэлегацыя Каталіцкага Касцёла сустрэлася з пастаянным прадстаўніком ААН у Беларусі і яго супрацоўнікамі
Беларусь
30.10.2014 15:39

30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі.

 
«Карытас» выступіў адным з арганізатараў рэспубліканскага семінара «Павышэнне эфектыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства»
Дабрачыннасць
30.10.2014 14:59

29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся другі этап рэспубліканскага семінара «Павышэнне эфектыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства».

 
Фацімскія набажэнствы завяршыліся ў зарачанскай парафіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2014 14:13

Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная; Гродзенская дыяцэзія) першы раз у гэтым годзе перажывала фацімскія набажэнствы. Гэтыя набажэнствы праходзяць кожны 13-ы дзень месяца з мая па кастрычнік і нагадваюць пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме.

 
«Дні духоўнага аднаўлення сем’яў» прайшлі ў Германішках
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2014 13:38

25 кастрычніка сем’і Ліды і яе ваколіц мелі магчымасць удзелу ў «Днях духоўнага аднаўлення сем'яў», які арганізаваў рух Gloriosa Trinita, што дзейнічае ў мясцовай парафіі.

 
Першакурснікі семінарыі ў Гродне пра сябе і сваё пакліканне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2014 13:06

Першакурснікі Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне распавядаюць свае гісторыі паклікання. Яўген Абрамаў, Яўген Амасёнак, Андрэй Струкель, Вадзім Каўтанюк, Павел Канановіч і Аляксей Шарыпаў пра сябе і сваю дарогу да Бога.

 

 

 
«Святая твая дарога, пастыр наш, святар!»: 25 гадоў біскупства Мітрапаліта (+ фотарэпартаж)
Беларусь
29.10.2014 11:12
«Святая твая дарога, пастыр наш, святар!» — спявала моладзь, віншуючы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 25-годдзем біскупскай сакры і імянінамі. Гэтыя словы лёгкага спеву гучалі сярод мноства ганаровых віншаванняў духоўных і свецкіх асобаў, месцам сустрэчы для якіх стала 28 кастрычніка мінская катэдра — у дзень успаміну святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.
 
Канферэнцыя ў абарону жыцця прайшла ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.10.2014 10:19

24 кастрычніка ў Віцебску прайшла канферэнцыя на тэму «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця», арганізатарамі якой выступіў дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.

 
У Вялікіх Эйсмантах прайшла сустрэча сем’яў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.10.2014 14:15

У межах фармацыйных сустрэч Таварыства Святой Сям’і з Назарэту ў Вялікіх Эйсмантах 25-26 кастрычніка адбылася сустрэча з сем’ямі на тэму «Святы Юзаф — галава святой сям’і».

 
Алтар капліцы Святой Тройцы асвяцілі ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.10.2014 12:04

Урачыстасці з нагоды асвячэння алтара ў капліцы Святой Тройцы адбыліся 25 кастрычніка ў Баранавічах. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Салезіянская моладзь з Мінска правяла «Рэальную гульню»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.10.2014 11:44

26 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшла першая ў гэтым сезоне «Рэальная гульня».

 
Якая яна — свабода кардынала Казіміра Свёнтка?
Беларусь
27.10.2014 15:57

«Трэба даваць Хрыста там, дзе няма свабоды», — паўтараў Казімір Свёнтэк, колішні навучэнец баранавіцкага калегіума імя непахіснага змагара за незалежнасць Айчыны — Тадэвуша Рэйтана і, нарэшце, вялікі кардынал Беларусі.

 
Парафія ў Лучаі адзначыла фэст святога Юды Тадэвуша
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
27.10.2014 11:54

25 кастрычніка парафія ў Лучаі святкавала фэст святога Юды Тадэвуша, апостала.

 
Кардынал Свёнтэк — у сэрцах беларускага народа: думкі пасля наведвання дома іерарха
Беларусь
25.10.2014 22:39

У Пінску 25 кастрычніка праходзілі галоўныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Менавіта ў Пінску іерарх правёў больш за 60 гадоў свайго жыцця. Тут ён усё яшчэ жыве ў памяці і сэрцах многіх людзей, нягледзячы на тое, што прайшло тры гады з часу яго смерці.

 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 273 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.