Літургічныя тэксты на ўспамін святога Яна Паўла ІI.
21 кастрычніка ў мінскай архікатэдры адбылася ўрачыстая святая Імша з нагода 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды на Імшы была прадстаўлена новая кніга і адбылося спецыяльнае гашэнне паштовай карткі з выявай кардынала, распрацаванай РУП «Белпошта».
18–19 кастрычніка ў Гродзенскай дыяцэзіі адбылася трэцяя частка Ружанцовага Кангрэсу, які праходзіць у Беларусі. У першы дзень мерапрыемствы кангрэсу праходзілі ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, у другі — у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
«Чары Палесся» — так называецца кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка. На дысках, выпушчаных разам з кнігай, захаваныя ўнікальныя краявіды Палесся, знятыя самім кардыналам. Кніга раскрывае невядомы дагэтуль вобраз кардынала-кінематаграфіста.
19 кастрычніка дзіцячы хор «Барка» выступіў з канцэртам у сваёй парафіі Святой Сям’і ў Лідзе са спевамі, прысвечанымі Марыі. Таксама самыя малодшыя парафіяне паўдзельнічалі ў прадстаўленні, прысвечаным св. Яну Паўлу ІІ, літургічны ўспамін якога будзе адзначацца 22 кастрычніка.
«Асаблівым выразам удзячнасці за гады святарскага жыцця і пастырскага служэння будзе Эўхарыстыя, якую шаноўны юбіляр будзе цэлебраваць у архікатэдральным касцёле ў Мінску 28 кастрычніка ў 18.30. Сардэчна запрашаем духавенства і свецкіх вернікаў да ўдзелу ў гэтай радаснай падзяцы», — адзначае старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
19 кастрычніка ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.
11–17 кастрычніка ў Беларусі адбылася візітацыя Генеральнага настаяцеля Ордэна Пабожных Школ (піяраў). Згодна з піярскімі статутамі, Генеральны настаяцель падчас свайго 5-гадовага тэрміну прабывання на гэтай пасадзе абавязаны наведаць усіх субратоў-піяраў, якія служаць у школах і парафіях у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.
19 кастрычніка адбылася пілігрымка навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Пра ваенныя гады жыцця ў Беларусі і сустрэчы са стрыечным братам-святаром Казікам распавядае стрыечны брат Казіміра Свёнтка — 82-гадовы Рамуальд Крамплеўскі. Рамуальд Крамплеўскі піша эсэ, апавяданні і шмат гадоў займаецца геніалагічнымі даследваннямі радавога дрэва Крамплеўскіх. З дому Крамплеўскіх была і маці кардынала — Вераніка.
19 кастрычніка, калі адзначалася 30-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі, у парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне падчас святой Імшы былі ўнесены рэліквіі крыві благаслаўлёнага.
18 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся дзень духоўных разважанняў. Запрошаным госцем быў кс. Раман Факсінскі, дырэктар Пастаральнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
19 кастрычніка супольнасць парафіі Маці Божай Фацімскай у Цехануве (Польшча) адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Яна Паўла ІІ, апекуна парафіі. Гэты касцёл — першая ў Польшчы святыня, апекуном якой стаў Вялікі Папа. Урачыстасць узначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Чацвёрты год запар 18 кастрычніка адбылася малітва на ружанцы моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У рамках Ружанцовага Кангрэсу, які адбываецца ў Беларусі, маладыя вернікі дыяцэзіі (Гродна — Гудагай — Воранава — Ліда — Навагрудак) з’ядналіся ў ружанцовай малітве праз скайп.