«15-годдзе заснавання дыяцэзіі схіляе да праслаўлення Усемагутнага Бога і выражэння Яму падзякі за тое, што праз Касцёл, які мы ўтвараем, здзяйсняецца збаўленне чалавека і шмат дабра для грамадства. Гэтая гадавіна з’яўляецца асаблівай нагодай падзякаваць Пану за ўсё, што ў гэты час удалося здзейсніць для ўмацавання і развіцця Касцёла як дыяцэзіяльнай супольнасці», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.