Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прымае ўдзел ва ўрачыстасцях 100-гадовага юбілею Шанштацкага руху ў Рыме
Іерархі
25.10.2014 21:41

У гэтым годзе Шанштацкі рух адзначае 100-годдзе заснавання. У многіх краінах свету, дзе дзейнічае рух, праходзяць юбілейныя ўрачыстасці. На цэнтральныя і адначасова міжнародныя ўрачыстасці, якія адбываюцца з 24 па 27 кастрычніка ў Рыме, быў запрошаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звязаны з гэтым рухам больш за 25 гадоў.

 
Урачыстасці 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка адбыліся ў Пінску (+фотарэпартаж)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.10.2014 17:57

25 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбыліся ўрачыстасці 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Таксама ў гэты дзень там aдкрылася VIII Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў і сустрэча дэлегатаў супольнасцяў Жывога Ружанца з усяго рэгіёна з нагоды Ружанцовага Кангрэсу — у Пінску праходзіць яго IV частка.

 
Сустрэча моладзі адбылася ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.10.2014 12:53

18 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне прайшла сустрэча моладзі. Сустрэчу праводзіў а. Шымон Фарайтэр ОМІ з шумілінскай парафіі.

 
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з моладдзю душпастырства «OPEN»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.10.2014 12:26

23 кастрычніка ў межах традыцыйнай сустрэчы Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» з моладдзю душпастырства сустрэўся мансіньёр Філіппо Чампанэллі, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

 
Створаны новыя епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Беларуская Праваслаўная Царква
24.10.2014 12:14

Створаны новыя епархіі Беларускага Экзархату ў Мінскай вобласці. Такое рашэнне было вынесена Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога адбылося 23 кастрычніка пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 
У Беларусі створана «Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця»
Беларусь
23.10.2014 14:29

22 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася чарговая сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

 
У Смаргоні асвяцілі фундамент першай у Беларусі святыні ў гонар Яна Паўла ІІ
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.10.2014 13:45

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў фундамент будучага касцёла імя св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні. У Беларусі гэта першая святыня, якая ўзводзіцца пад тытулам святога. Адметна, што цырымонія асвячэння адбылася 22 кастрычніка — у першы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ. 

 
Хрысціянскі гурт The Crossway выступіў на сустрэчы моладзі ў Брэсце (абноўлена)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
23.10.2014 12:35

Больш за сто чалавек сабралася 18 кастрычніка на штогадовай сустрэчы моладзі ў брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Маладыя вернікі з’ехаліся з усіх куткоў Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

 
100-годдзе кардынала Казіміра Свёнтка адзначылі ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.10.2014 10:53

Памяць кардынала Казіміра Свёнтка ўшанавалі 19 кастрычніка вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.

 
Экспазіцыя «Дарогаю Бібліі»: стаць героем 3D-падручніка па гісторыі з'яўлення Кнігі кніг (абноўлена)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.10.2014 18:20

Экспазіцыя «Дарогаю Бібліі», якая адкрылася ў баранавіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага 11 кастрычніка, — выстава, якая папулярызуе Біблію ў Беларусі і запрашае гледача-наведвальніка не толькі паглядзець на эскпанаты, але і дакрануцца да некаторых з іх і паспрабаваць сябе ў ролі перапісчыка.

 
У Камаях узгадалі благаслаўлёнага Ежы Папялушку (абноўлена)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.10.2014 17:32

19 кастрычніка вернікі камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам са сваім пробашчам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам сабраліся на супольную малітву ў адноўленой святыні.

 
Фотавыстаўка старажытных фрэсак пройдзе ў Гомелі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.10.2014 14:47

Аўтар перадаў прыгажосць фрэсак Ферапонтавага манастыра, напісаных Дыянісіям у канцы ХV стагоддзя.

 
«Ён паказаў нам простую дарогу да святасці»: сакратар Яна Паўла ІІ пра Вялікага Папу
Каляндар
22.10.2014 13:12

22 кастрычніка адзначаецца першы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ. А 16 кастрычніка прыпадала 36-я гадавіна яго абрання на Пятровы Пасад.

 
22 кастрычніка ў першы раз прыпадае літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ
Каляндар
22.10.2014 11:53

22 кастрычніка ў першы раз ва ўсім Касцёле ў літургіі ўзгадваюць св. Яна Паўла ІІ. Менавіта на гэты дзень прыпадае гадавіна інаўгурацыі яго Пантыфікату.

 
Свята для дзяцей з прытулку зладзілі ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску
Грэка-Каталіцкая Царква
22.10.2014 11:15

18 кастрычніка у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася незвычайная акцыя пад назвай «Чытаць — гэта смачна». Удзельнікамі свята сталі дзеці з Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Ленінскага раёна г. Мінска.

 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 274 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.