Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


«Наша задача — перадаць жывую Праўду»: катэхетычны каледж у Баранавічах распачаў навучальны год
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.10.2014 15:21

11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылося распачацце навучальнага года. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
15-годдзе Віцебскай дыяцэзіі: пяць фактаў з гісторыі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.10.2014 15:20

13 кастрычніка 1999 года на дыяцэзіяльнай карце Беларусі з’явілася новая дыяцэзія — Vitebscensis. Catholic.by выбраў пяць найбольш цікавых фактаў з гісторыі дыяцэзіі.

 
Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў Шаркаўшчыне
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.10.2014 15:08

12 кастрычніка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне адбыўся сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт вернікам гэтай і дзвюх суседніх парафій удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
З малітвай Ружанца пазнаёмілі дзяцей на свяце ў мінскім араторыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.10.2014 13:43

12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей «Да Марыі топ-топ-топ…». У якасці мэты свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай Ружанца.

 
Навуковы аспект даследаванняў Бібліі абмеркавалі на семінары ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.10.2014 13:36

«Біблія — кніга Бога ці чалавека?» — тэма семінара, які 11 кастрычніка адбыўся ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах.

 
Беларусы прынялі ўдзел у сімпозіуме выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў у Рыме
Беларусь
13.10.2014 13:02

1–4 кастрычніка ў Папскім універсітэце св. Яна на Латэране ў Рыме адбыўся XI Міжнародны сімпозіум выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў. Сімпозіум, пачатак якому паклаў у 2003 г. Папа Ян Павел ІІ, быў арганізаваны Рымскай дыяцэзіяй, Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі і Кангрэгацыяй па справах свецкіх.

 
Салезіянскі араторый імя блл. мучанікаў з Познані адкрыўся ў Дзятлаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.10.2014 12:38

11 кастрычніка ў Дзятлаве адбылося асвячэнне і ўрачыстае адкрыццё салезіянскага араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.

 
Маці Божую Ружанцовую ўшанавалі ў Ракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.10.2014 12:28

На працягу ўсяго мінулага тыдня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве асаблівым чынам маліліся на ружанцы.

 
«Калі агні свету знікаюць»: ружанцовая малітва прайшла ў Наваполацку
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.10.2014 11:18

11 кастрычніка Віцебская дыяцэзія перажывала другую частку Ружанцовага Кангрэсу. З гэтай нагоды вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку сабраліся вечарам на супольнай малітве, каб разважаць над таямніцамі святла Ружанца.

 
Прызначаны мадэратар Таварыства Жывога Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.10.2014 14:35

Ксёндз Міхал Ластоўскі, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, прызначаны мадэратарам Таварыства Жывога Ружанца і парафіяльных ружанцовых колаў у Гродзенскай дыяцэзіі.

 
11 кастрычніка – літургічны ўспамін святога «Папы міру»
Каляндар
11.10.2014 12:18

11 кастрычніка – літургічны ўспамін «Папы міру» – святога Яна ХХІІІ, які быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года.

 
«Папа зацікавіўся праектам тэалагічнай акадэміі ў Мінску»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра размову з Пантыфікам і прамежкавыя вынікі Сіноду
Інтэрв'ю
11.10.2014 02:53

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — адзіны беларускі біскуп, які прымае ўдзел у ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Ватыкане, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы Сіноду ў першы працоўны тыдзень. Іерарх распавёў пра працоўную атмасферу, «гарачыя» пытанні і сваю размову з Папам.

 
Дзе і калі ў Мінску праводзіцца Імша на англійскай мове?
Беларусь
10.10.2014 15:53

Кожную нядзелю ў Мінску ў касцёле свв. Сымона і Алены будуць адбывацца святыя Імшы на англійскай мове. Пачатак у 10.00.

 
Рубрыка «Святое Пісанне» на Catholic.by папоўнілася чарговымі пасланнямі св. апостала Паўла
Беларусь
10.10.2014 15:12

У рубрыцы «Святое Пісанне» сталі даступнымі Пасланні святога апостала Паўла: да Тэсаланікійцаў, Цімафея, Ціта і Філімона. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 
Памяць кс. інфулата Станіслава Кучынскага ўшанавалі ў Гродне ў дзень пастырскай сустрэчы духавенства
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.10.2014 14:14

9 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прысутныя ўшанавалі памяць кс. інфулата Станіслава Кучынскага. Сёлета адзначаецца 100-годдзе яго нараджэння.

 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 278 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.