Прэзентацыя праекта «Віртуальная кніга сямейных традыцый» адбудзецца ў Гродне ў канцы кастрычніка.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у эксклюзіўным інтэрв’ю для Catholic.by распавёў пра першы дзень працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, у якім ён прымае ўдзел, і адзначыў асаблівыя моманты сёлетняга Сіноду.
У в. Макараўцы адноўлены будынак касцёла Узвышэння Святога Крыжа, які з’яўляецца адным з найстарэйшых помнікаў архітэктуры драўлянага дойлідства на Гродзеншчыне. Аднаўленне святыні амаль што бесперапынна працягвалася пяць гадоў. Інцыятарамі аднаўлення была сама парафія на чале з кс. Паўлам Беланосам.
Наўрад ці абмяркоўвалі так спрэчна ў апошнія месяцы якую іншую касцёльную тэму: вынікамі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сям'і, зацікаўлены ўсе веруючыя. Аднак падчас сустрэчы ў Ватыкане біскупы працуюць за зачыненымі дзвярыма.
5 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах шматлікія вернікі парафіі і госці сабраліся разам на святкаванне 100-гадовага юбілею святыні. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
5 кастрычніка ўрачыстай Імшой, якую ўзначаліў Папа Францішак, у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане распачалася ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў, прысвечаная сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі. У працах Сіноду ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 кастрычніка ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прайшла сустрэча «Мы разам» для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. Мерапрыемства было арганізавана дабрачынным каталіцкім таварыствам «Caritas» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы пры падтрымцы мясцовых уладаў.
Увечары 4 кастрычніка, напярэдадні распачацця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сужэнству і сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане адбылося малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сіноду. У працах Сіноду прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
5 кастрычніка — Сусветны дзень настаўніка. Сёлета дата прыпадае на першую нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе даты паяднаныя, а мы пастараемся іх паяднаць і з беларускім духавенствам. Якім чынам? Паспрабуйма ўявіць, якім чынам магло выглядаць школьнае жыццё і школьныя захапленні духоўных настаўнікаў Касцёла ў Беларусі, а потым спытаемся: а як жа было насамрэч?
4 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года. Сёлета гэтая ўстанова ўжо ў 25-ы раз прыняла маладых людзей, якія пасля праходжання семінарыйнай фармацыі жадаюць прысвяціць жыццё абвяшчэнню Хрыстовага Евангелля.
4 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася святая Імша, падчас якой чатыры навучэнцы трэцяга курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі духоўны строй – сутану. Гэтай Імшой распачаўся новы 2014/2015 навучальны год у гродзенскай семінарыі і на катэхетычных курсах пры аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай Курыі.
3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, у мінскім касцёле св. Роха на Залатой Горцы адбылося набажэнства «Transitus» (з лац. — пераход). Кожны год 3 кастрычніка ўсе францішканскія сем’і свету ўдзельнічаюць у асаблівым літургічным набажэнстве, якое ўзгадвае момант смерці ці пераходу да вечнага жыцця “Патрыярха ўбогіх” – св. Францішка Асізскага.
Паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў гэтым Годзе малітвы ў кастрычніку праводзіцца Кангрэс святога Ружанца, які, у адпаведнасці з яго чатырма часткамі, будзе складацца з чатырох стацый, якія будуць мець месца ў чатырох дыяцэзіях. Першая стацыя, прысвечаная радасным таямніцам, распачынаецца адмысловай праграмай 4 кастрычніка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.
5 кастрычніка ў Ватыкане распачынаецца ІІІ надзвычайная асамблея Сінодy Біскупаў, якая будзе прысвечана душпастырскай апецы сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі. Сярод удзельнікаў Сінодy будзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.