19 ліпеня ў Гудагаі пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Сёлета адпустовыя ўрачыстасці былі выключнымі, таму што парафіяльная святыня, у якой захоўваецца вядомы ласкамі абраз Маці Божай, адзначае 250 гадоў з часу асвячэння.
20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння парафіяльная святыня Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі была аб’яўлена дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У гудагайскім касцёле знаходзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 г.
20 ліпеня ў межах візіту на Мальту Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў галоўныя ўрачыстасці ў гонар св. Маргарыты Антыяхійскай. Іерарх прыбыў на Мальту для ўдзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных 1710-годдзю з часу мучаніцкай смерці св. Маргарыты Антыяхійскай, у аднайменнай парафіі ў г. Саннат на востраве Гозо.
16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, парафія Маці Божай Шкаплернай у Ідолце адзначала парафіяльную ўрачыстасць. Яна праходзіла ў 75-ю гадавіну завяршэння будаўніцтва мясцовага касцёла. Ідолту наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прымае ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 1710-годдзю з часу мучаніцкай смерці св. Маргарыты Антыяхійскай, у аднайменнай парафіі ў г. Саннат на востраве Гозо (Мальта). Гэта другі візіт беларускага іерарха ў дадзеную парафію: першы адбыўся ў 2004 г., калі Мітрапаліт узначаліў юбілейныя ўрачыстасці 1700-годдзя нараджэння для неба гэтай вельмі папулярнай на Мальце святой.
У сувязі з інфармацыяй у СМІ наконт Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных “Дом Марыі” ў в. Аляксандраўка Шчучынскага раёна курыя Гродзенскай дыяцэзіі выступіла з паведамленнем.
Каманда парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне прымала ўдзел у ХХVI Міжнароднай Парафіядзе дзяцей і моладзі. Парафіяда праходзіла ў Варшаве (Польшча).
У другі дзень V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе і па бегу на кароткія дыстанцыі: хлопцы на 100 і 600 метраў, дзяўчаты – на 60 і 300 метраў. Парафіяда праходзіць у Івянцы з 16 па 19 ліпеня.
Аргкамітэт Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnifiсat” завяршае падрыхтоўку да правядзення чарговага фестывалю, які адбудзецца 24-28 жніўня 2014 г. і стане 10-м па ліку. Свой першы юбілей фестываль адзначыць рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў: у конкурснай праграме будуць прадстаўлены 20 краін, сярод якіх упершыню — Македонія і Казахстан.
«Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну», – гаворыцца ў паведамленні.
16 ліпеня 2014 г. у Івянцы адбылося адкрыццё V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прадставіць свае каманды прыехала ў гэтым годзе каля 150 удзельнікаў з розных куткоў архідыяцэзіі.
Орша ў чарговы раз прывітала ўдзельнікаў рэкалекцый «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Падобныя рэкалекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год.