З 6 па 16 чэрвеня група дзяцей з дарослымі праводзіла вандроўку «Па шляхах св. Яна Паўла ІІ» ў Польшчы. Група, якая складалася з 40 чалавек, распачала вандроўку ад Варшавы.
Дадзеныя Богам правы чалавека і справядлівы закон, які вышэй за сваволю караля — вось тая ідэя, якая стаяла за Вялікай хартыяй і дагэтуль натхняе людзей, у тым ліку і ва Усходняй Еўропе.
Аднойчы ў нашую рэдакцыю прыйшла сястра законная Дамініка, якая сама беларуска, але лёс, а дакладней пакліканне, зараз завяло яе ў далёкую і прыгожую Ірландыю, дзе знаходзіцца кляштар кантэмпляцыйных сясцёр дамініканак. З чаго пачалася яе гісторыя паклікання і шлях у закон, а таксама чым ён напоўнены зараз, с. Дамініка Сабалеўская OP дзеліцца з чытачамі Сatholic.by.
17 чэрвеня адышла ў вечнасць Марыя Вуйтовіч – маці а. Багуслава Вуйтовіча, пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Гродзенская дыяцэзія).
15 чэрвеня ў мемарыяле Курапаты на адным з крыжоў усталявалі шыльду ў памяць закатаваных на гэтым месцы прадстаўнікоў Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Будучы нядаўна ў Гомелі, Рыгор Сітніца таксама наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры.
Скончылася рэгістрацыя ўдзельнікаў самай працяглай пілігрымкі ў Будслаў. З Брэста, каб адолець шлях да Божай Маці Будслаўскай адлегласцю ў 537 км, выйдуць 54 пілігрымы. Сярод іх чатыры святары, адзін клерык і дзве законныя сястры.
Пры Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі арганізоўваюцца пілігрымкі па розных святых месцах. На сайце «Каталіцкі пілігрым» можна даведацца пра расклад бліжэйшых духоўных падарожжаў.
У горадзе Айн-Карэм у Святой Зямлі будзе асвечана табліца з марыйным гімнам «Magnificat». Яе асвячэнне запланавана на верасень 2015 года.
Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, арыгінальнасць якога заключаецца ў трохвыяўнасці, калі са зменаю ракурсу змяняецца выява: св. Антоній Падуанскі, Анёл-ахоўнік, Божая Маці, - можна пабачыць сярод экспанатаў выстаўкі «Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выстаўка пачынае працаваць з 11 чэрвеня.
«Бiскуп намiнат Аляксандр, Касцёл у Беларусi i асаблiва Мiнска-Магiлёўская архiдыяцэзiя з радасцю прымаюць цябе i спадзяюцца на твой пастырскi досвед, адкрытасць, энергiю, бадзёрасць i глыбокiя веды. Божы Провiд даручае табе новае i вельмi адказнае заданне - вярнуць былую славу i значэнне Магiлёва ў нашым Касцёле», — з гэтымі словамі звярнуўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да кс. Аляксандра Яшэўскага SDB у мінскім архікатэдральным касцёле.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага).
З 1 па 3 чэрвеня ў Загрэбе (Харватыя) адбылася сустрэча адказных за катэхізацыю пры Канферэнцыях Біскупаў краін Еўропы. Беларусь упершыню ўдзельнічала ў падобнай сустрэчы. Нашу краіну прэзентавала с. Нунэ Цітаян MSF, кіраўнік Катэхетычнай секцыі камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ.
За кс. Яна Занеўскага, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы і парафіі Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (Гродзенская дыяцэзія), які адышоў у вечнасць 6 чэрвеня, памоляцца ў Рыме.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 59-м пленарным пасяджэнні ККББ, якое адбылося 3 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску.