З нагоды святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі наведала родныя мясціны святога ў Італіі. Аўтобусная пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня.
Год кансэкраванага жыцця, які перажывае Касцёл, стаў для Віктара Рушлевіча асаблівым часам складання першых манаскіх абяцанняў у супольнасці рэгулярных латэранскіх канонікаў.
Сям'я Бахур жыве ў вельмі складанай сітуацыі. Самастойныя, працавітыя і таленавітыя людзі могуць застацца без нованароджага сына проста з-за таго, што маці і бацька - інваліды першай групы...
25 жніўня Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етро Паралін даў аўдыенцыю Намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной.
Яшчэ адзін беларус, Алег Зубарэвіч з грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, распачаў у манастыры ва Украіне духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско — галоўную ўрачыстасць юбілейнага года для Салезіянскай сям’і — адзначылі 16 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
9 жніўня склала свае першыя манаскія абяцанні сястра Ганна Мацуль з парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія). Урачыстасць адбылася ў касцёле Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Чэнстахове (Польшча).
У Мінску пачаўся продаж квіткоў на выступ 15 красавіка 2016 года вядомага аўстралійскага прапаведніка сербскага паходжання Ніка Вуйчыча, сведчаць сайты беларускіх тэатральных касаў.
11 жніўня адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Міхал Сапата – былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.
У Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат) быў арганізаваны лагер для хлопцаў з усіх салезіянскіх парафій Беларусі. Галоўнай мэтай вакацый, якія праходзілі з 27 ліпеня па 4 жніўня, было дапамагчы хлопцам задумацца і паразважаць над уласным пакліканнем. У гэтым хлопцам дапамагала салезіянская супольнасць, якая і арганізавала адпачынак.