1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце «Солы - Гудагай» у санктуарый Маці Божай Гудагайскай.
Міжнародная дыяканія евангелізацыі “Каштоўная пярліна” руху “Святло-Жыццё” разам са сваім мадэратарам кс. Ірэнэушам Копачам 1 мая здзейсніла сваю штогадовую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбыўся агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. На ім прысутнічала адна трэць законных асобаў, якія працуюць у нашай краіне.
r
Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі стала парафраза «Чыстыя сэрцам бачаць Бога», пададзеная Папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць». Гэта словы аднаго з благаслаўленняў Пана Езуса.
«Людзі заклапочаныя днём і бытам: за што купіць, куды паехаць? У што верыць? Пад якія сцягі зноў стаць? Гэта перажываюць усе і кожны. А пра Чарнобыль хацелі б забыць. Па першым часе спадзяваліся яго адолець, але, зразумеўшы марнасць спроб, замоўклі. Цяжка абараніцца ад таго, чаго мы не ведаем. Чаго чалавецтва не ведае. Чарнобыль перамясціў нас з аднаго часу ў другі». Святлана Алексіевіч
23 красавіка адзначае дзень імянін Хорхе Марыё Берголіо. Шчыра віншуем Папу Францішка!
21 красавіка ў касцёле cвв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся канцэрт памяці Алы Невяровіч да 50-годдзя з дня яе нараджэння.
Супольная малітва, тэматычныя размовы і вячэра за паўтара еўра: кожныя сераду і нядзелю ў студэнцкай парафіі імя Эдыты Штайн у Берліне бурліць жыццё. Пра тое, чым жыве каталіцкая моладзь Берліна і што такое KSG – у новым выпуску рубрыкі «Хрысціянскае сёння».
20 красавіка сустрэчай у біскупскай курыі ў Елку (Польшча) распачалася трохдзённая сустрэча Згуртавання біскупаў Польшчы і Літвы па справах узаемных камунікацый з удзелам біскупаў з Латвіі і Беларусі. Сустрэча будзе праходзіць у трох польскіх дыяцэзіях: Элцкай, Ломжынскай і Плоцкай. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўляе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк узяў удзел у Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве і заклікаў вернікаў ракаўскай парафіі маліцца за станоўчае вырашэнне справы беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.
18 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прайшла канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу.
У свята Божай Міласэрнасці, 12 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адбылося першае набажэнства да Божай Міласэрнасці, што стала пачаткам новай парафіяльнай традыцыі. З гэтага дня Беларусь штогод праз урачыстую малітву будзе аддавацца ў апеку Божай Міласэрнасці.
11 красавіка, у вігілію Нядзелі Божай Міласэрнасці, цыстэрс брат Уладзімір Лапацкі OCist атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у гэты ж дзень дыякан Рамуальд Сяргей Касматовіч, францішканін. Абодва паходзяць з Беларусі. Урачыстасць адбылася ў базыліцы францішканаў у Катавіцах-Панеўніках, удзяліў пасвячэнне біскуп Віктар Скворц, Мітрапаліт Катавіцкі.
15 красавіка адышоў да вечнага Валадарства шчыры беларус, грэка-каталіцкі святар і духоўны айцец многіх адданых справе Беларушчыны навукоўцаў і людзей культуры — а. Аляксандр Надсан.