Кангрэгацыя Місіянераў Святой Сям'і прыняла ў свае шэрагі Аляксея Паплёўку з Лагойска, які склаў вечныя манаскія абяцанні ў гэтай супольнасці. Урачыстасць адбылася ў семінарыі кангрэгацыі ў Казімежы Біскупскім (Польшча) 8 верасня.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB зрабіў сэлфі ў Ватыкане, у Гродне «рэпеціравалі» Сусветную сустрэчу сем’яў, у Будславе прайшла сустрэча манахінь з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
12 верасня да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) прыбылі сем’і з усёй Беларусі ў межах IX Нацыянальнай пілігрымкi сем’яў. Сужэнцы разам са сваімі дзецьмі пажадалі ў гэты дзень даверыцца Марыі, якая нястомна гатова спяшацца з дапамогай да чалавека.
Вернікі парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прапануюць усім ахвотным кожны дзень далучацца да ружанцовай малітвы ў інтэрнэце.
Брат Павел Лемех OMI стаў трэцім ураджэнцам Беларусі ў супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай. Вечныя манаскія абяцанні ён склаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Обры (Польшча) 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Усё, што пра Бога і з Богам, тое добра». Такім дэвізам кіруецца па жыцці Вольга Качалка, выпускніца «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». У новым выпуску рубрыкі «Моладзь у Касцёле» Вольга дзеліцца першым вопытам выкладання рэлігіі дзецям.
«Pro Christo» выдала новы падручнік для катэхетаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу для ўдзельнікаў кангрэса «Renovabis», моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запісвае беларускі гімн СДМ і іншыя падзеі з жыцця Касцёла Беларусі за апошні тыдзень.
У Фрайзінгу (Германія) 4 верасня завяршыўся 19-ы Мiжнародны кангрэс дабрачыннай арганiзацыi «Рэнавабiс», у якім прынялі ўдзел і хрысціяне з Беларусі. Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне будучыні моладзі ва Усходняй Еўропы.
У Глыбокім завяршыўся XI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnifiсаt».
Духоўныя пошукі чалавека, яго пакручасты шлях да Бога, лёсы духавенства і свецкіх людзей, якія нястомна служылі Касцёлу; а таксама вера, надзея і любоў у сучасным свеце. Прадстаўляем выбарку фільмаў, паказаных сёлета ў праграме фестывалю.
Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. У гэты дзень пасля кожнай святой Iмшы ў каталіцкіх святынях Беларусі адбудзецца малітва ў гэтай інтэнцыі.