26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.
Пяты дзень Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю стаў для яе ўдзельнікаў багатым на эмоцыі: пілігрымы наведалі месца Нагорнай пропаведзі, памаліліся ў доме св. Пятра і аднавілі хросныя абяцанні ў Ярдэніце — месцы хросту Пана.
25 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) прайшоў апошні дзень Міжнароднага кангрэсу сем’яў, які папярэднічае сустрэчы сем’яў з усяго свету з Папам Францішкам. У сустрэчы прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD і сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.
Як выглядае мора, што затапіла Садом і Гамору? Які горад меў самыя старажытныя сцены і адкуль пайшоў выраз пра ерыхонскія трубы? У чацвёрты дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі Ерыхон, убачылі смакоўніцу Закхея і дакрануліся да вады ў Мёртвым моры.
Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю адстаялі двухгадзінную чаргу да месца нараджэння Хрыста, пабачылі Поле пастухоў і наведалі манастыр св. Феадосія, дзе была пахавана Еўфрасіння Полацкая.
«Любыя цяжкасці жыцця будуць пераадолены, калі яшчэ не згасла ўнутры вера і калі сэрца працягвае саграваць надзея», — распавядае пра сваё бачанне новага кліпу беларускага гурта Rahis яго галоўны герой — Віктар Малышчыц, астраном, які фатаграфуе начамі нябесныя свяцілы.
З 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) праходзіць Сусветная сустрэча сем’яў, у якой прымае ўдзел афіцыйная дэлегацыя з Беларусі. З гэтай нагоды Catholic.by прапануе вашай увазе катэхезы з Падрыхтоўчага катэхізіса да Сусветнай сустрэчы сем'яў.
19 верасня ў Слоніме адбыўся XI турнір па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла II». У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі (Гродна — 4 каманды, Ліда, Маладзечна — 2 каманды, Сапоцкін, Мінск — 2 каманды, Баранавічы, Паставы, Брэст, Слонім, Барысаў, Докшыцы).
З 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) праходзіць Сусветная сустрэча сем’яў, у якой прымае ўдзел афіцыйная дэлегацыя з Беларусі. Дэлегацыю ўзначальвае біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, іншыя яе члены — сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD і сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.
22 верасня ў Цэнтры сучасных мастацтваў адбылося адкрыццё выставы Андруся Такінданга «Крыжовы шлях. Дошка, аловак, акрыл». Серыя з 14 абразоў Крыжовага шляху з’явілася як замова для касцёла ў Лучаі.
У Ізраілі і Палесціне працягваецца Нацыянальная пілігрымка беларускіх католікаў, вынікам якой стане ўсталяванне дошак «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.
Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю ў першы дзень праграмы наведалі Гетсіманскі сад, пабачылі малітву «Ойча наш» на беларускай мове ў аднайменным кляштары і памаліліся разам на Імшы ў касцёле Усіх Нацый.
У ноч з 20 на 21 верасня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у кірунку Святой Зямлі вылецеў самалёт з удзельнікамі ІV Нацыянальнай пілігрымкі, мэтай якой стане наведванне месцаў жыцця і дзейнасці Хрыста, а таксама асвячэнне памятных дошак з тэкстамі малітваў «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.
Манаскія абяцанні «беларускага Дамініка Савіо», Мінск прапанаваны ў якасці сталіцы пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, сям’я з Беларусі ўручыла Папу Францішку падарунак і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
Рыхтавацца да Сусветнай сустрэчы сем'яў з удзелам Святога Айца беларускія сем’і пачалі яшчэ ў маі. Тады выпадкова з’явілася ідэя падрыхтаваць для Папы Францішка асаблівы ружанец.