З гучным спевам яны ідуць апошнія кіламетры да Маці Божай, стараючыся з усіх сіл спяваць, танчыць і вітаць іншых пілігрымаў. Яны спяваюць, танчаць і скачуць нават на прапускных пунктах. Галава пілігрымкі паспее і полькай ногі датаптаць, і проста вясёлымі скокамі, пакуль дачакаецца хваста.
3 ліпеня апоўдні першая пешая пілігрымка ўвайшла ў вёску Будслаў, пераадолеўшы кіламетры свайго шляху, пераадолеўшы свае недасканаласці, умацаваўшыся невыгодамі і малітвай, каб пакланіцца перад Маці Збаўцы. Першай у колькасці 120 чалавек стала ХХІV пешая пілігрымка «Мёры-Наваполацк-Будслаў».
Пілігрымка «Мінск-Будслаў», як і кожная пілігрымка, якая набліжаецца да Маці Божай Будслаўскай, поўніцца прыгожымі момантамі пілігрымскага шляху. Многія ўдзельнікі дзеляцца сваімі ўражаннямі праз твітар-трансляцыю. Пілігрымы дасылаюць у рэдакцыю свае лепшыя заўважаныя моманты, злоўленыя аб’ектывам.
1 ліпеня каля мінскага Чырвонага касцёла было прыпаркавана больш за 30 ровараў, якія каля 10 гадзін, адразу пасля святой Імшы для пілігрымаў-рaварыстаў, сталі надзейнымі і незаменнымі прыладамі для дасягнення мэты — Будслава. «Пілігрымку на педалях і колах» узначаліў вялікі аматар ровараў — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
28 чэрвеня ў Будслаў вырушыла 16-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка СМЕП-16. Пунктам пачатку пілігрымкі з’яўляецца г. Смаргонь.
З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць — кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве.
Па традыцыі кожныя два гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнераў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі. У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц. Удзел у ёй прынялі дырэктары гэтай арганізацыі і нашай краіны.
Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс рыма-каталіцкага набажэнства. З клопатам пра прыгажосць літургіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.
Маладая сям'я Пазняк, тата Віталій і мама Аксана, а таксама іх сын Ян, якому год і 10 месяцаў, ідуць у пілігрымцы «Брэст-Баранавічы-Будслаў». У хлопчыка Яна гэтая пілігрымка ўжо другая па ліку, а ў мамы і таты - большы вопыт: Аксана ідзе ў 11-ты раз, а Віталій — у 14-ты. Некалькі парад для тых, хто яшчэ думае, ці ісці з маленькімі дзецьмі.
Створаны сайт Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі (OMI) у Беларусі oblate.by.
Увечары 22 чэрвеня адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», куды былі запрошаны і прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла: Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Юрый Санько.
Святой Імшой у катэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў 13.00, распачынаюцца Купалаўскія дні.
20 чэрвеня Салезіянская сям’я адзначыла Дзень адзінства. Святкаванне прайшло ў в. Жупраны – адна з салезіянскіх пляцовак Беларусі – пад дэвізам «Маргарыта Ок’ена – маці і настаўніца св. Яна Боско, першы супрацоўнік ля вытокаў Салезіянскай сям’і».
Беларускі вясковы хлопец, які стаў вялікім літаратарам. Пісьменнік, які ў часы панавання атэістычнай прапаганды і пад ціскам чырвоных цэнзараў нёс людзям праўдзівую мараль і стаў грэка-католікам пасля падзення камунізму. Адданы патрыёт Бацькаўшчыны. Гонар Беларусі і прыклад для нас.
Абрад «Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў» перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXIII Пленарным пасяджэнні, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў 31 мая 2006 г. (Nr. 409/05/L).