У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, парафію святога Мікалая, біскупа, у Свіры наведаў дырэктар «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фаміных і супрацоўніца гэтага дабрачыннага каталіцкага таварыства Вольга Камінская.
29 лістапада ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат.
29–30 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско адбылася фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыбылі аніматары і кандыдаты з розных мясцін Беларусі.
22 лістапада ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых святога Юзафа. Свецкія вернікі працягвалі разважаць над постаццю святой Тэрэзы ад Езуса, 500-годдзе нараджэння якой Касцёл адзначыць у наступным годзе.
22 лістапада ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) адбыўся штогадовы традыцыйны канцэрт, прысвечаны cвятой Цэцыліі — апякунцы касцёльнай музыкі і спеваў.
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае прыняцце пяці новых міністрантаў.
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, апошнюю нядзелю літургічнага года, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у мінскім архікатэдральным касцёле святую Імшу падзякі за 20 гадоў працы часопіса «Ave Maria».
17 лістапада, калі літургія Каталіцкага Касцёла ўспамінае св. Альжбету Венгерскую, апякунку ІІІ Ордэна св. Францішка, мінскую супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх (ІІІ Ордэна) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.
15-16 лістапада ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці». У іх прыняла ўдзел моладзь з Бараўлянаў, Смаргоні, Мінска, Дзятлава, Ліды і іншых куткоў Беларусі.
15 лістапада ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося святкаванне 150-годдзя з дня асвячэння парафіяльнага касцёла на Залатой Горцы. Урачыстую Імшу з нагоды юбілею святыні ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей ў мінскай парафіі Cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску маленькія парафіяне пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Богу «Так». Пра святых распавялі ў сцэнцы самі дзеці.
13 лістапада адбылася сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча праходзіла ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
13 лістапада на 51-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Міхал Бубен, бацька кс. Міхала Бубена, вікарыя парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне.
8 лістапада ў парафіі Божага Цела ў Мінску адбылася чарговая сустрэча Трэцяга ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа.
8 лістапада ў Івянцы прайшло свята для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.