12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей «Да Марыі топ-топ-топ…». У якасці мэты свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай Ружанца.
На працягу ўсяго мінулага тыдня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве асаблівым чынам маліліся на ружанцы.
Cвецкі закон кармэлітаў босых у Мінску запрашае ўсіх жадаючых на «Школу кармэлітанскай малітвы». Кожны чацвер а 18-й гадзіне ў мінскай парафіі Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6а) удзельнікі будуць вучыцца слухаць Бога праз практыкаванне ўнутранай малітвы.
3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, у мінскім касцёле св. Роха на Залатой Горцы адбылося набажэнства «Transitus» (з лац. — пераход). Кожны год 3 кастрычніка ўсе францішканскія сем’і свету ўдзельнічаюць у асаблівым літургічным набажэнстве, якое ўзгадвае момант смерці ці пераходу да вечнага жыцця “Патрыярха ўбогіх” – св. Францішка Асізскага.
Вернікі парафіі Св. Андрэя ў Нарачы пачынаюць духоўную падрыхтоўку да ўрачыстасцей 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, якія будуць адзначацца 21 кастрычніка. Да юбілею ў парафіі арганізавана фотавыстава «Жыццё, як катэхізіс», якая адлюстроўвае самыя важныя моманты з жыцця кардынала.
28 верасня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве адбылася адпустовая святая Імша з нагоды 10-годдзя існавання парафіі. На свята прыбыў і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
28 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на святую Імшу, на якой усе разам разважалі над Божым словам, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.
26 верасня ў парафіі Святога Духа ў Мінску адбылося асвячэнне і ўсталяванне крыжа на вежы касцёла. Такім чынам завяршыўся чарговы этап будаўніцтва парафіяльнай святыні, вельмі патрэбнай у сталічным мікрараёне Чыжоўка. Таксама быў устаноўлены малы крыж над алтарнай часткай касцёла — яго ўсталяваў сам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Святы Айцец Францішак устанавіў нядзелю 28 верасня 2014 г. Днём малітваў у інтэнцыі III Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму «Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі». Сінод адбудзецца ў Ватыкане 5-19 кастрычніка.
18 святароў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся гэтымі днямі ў Ляскоўцы на адмысловыя рэкалекцыі для святароў. Раз на год такія духоўныя разважанні праходзяць у кожнай дыяцэзіі Беларусі.
21 верасня, ва ўспамін святога Мацвея, у Раўбічах у парафіі Св. Мацвея адбылася адпустовая ўрачыстасць. Свята было сапраўды радасным для парафіян, бо прайшло ў новай адбудаванай капліцы.
20 верасня адбылася аўтобусная пілігрымка з Вілейкі ў парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горкі. Шлях у 350 кіламетраў быў напоўнены спевамі і малітвамі праз заступніцтва Маці Божай Бялыніцкай.
Упершыню ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай быў выкананы гімн парафіі — малітоўны спеў да Маці Божай, напісаны арганісткай мінскага Чырвонага касцёла Марыяй Новікавай. Нагодай да стварэння аднайменнага гімна стала тытульная ўрачыстасць парафіі, якую святкавалі 20 верасня.
21 верасня адбылося асвячэнне касцёла св. Міхала Арханёла ў Акалове. Святую Імшу ў парафіі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.