Упершыню ў Беларусі выдадзены зборнік салезіянскіх малітваў і навэн на беларускай мове. Зборнік быў прэзентаваны 20 верасня падчас адкрыцця новага араторыя ў Бараўлянах.
Салезіянскі араторый імя святога Дамініка Савіо адкрыўся пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбылося 20 верасня і стала пачаткам святкаванняў, прымеркаваных да 200-годдзя св. Яна Боско.
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які паходзіць з гэтай парафіі.
18 верасня ў касцёле св. Аляксея ў Івянцы адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага а. Ежы Леонціюша Марыі Сімы OFMConv, які ў 1995-2006 гг. быў пробашчам гэтай парафіі. Святар адышоў у вечнасць 11 верасня. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла 18 верасня ў мінскай архікатэдры. Падчас святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, было нагадана, што ў гэты дзень адзначаюцца імяніны кс. інфулата Станіслава Кучынскага. Сёлета прыпадае 100-гадовы юбілей з нараджэння гэтага святара.
13 верасня ў Беразінскім адбыўся ўжо пяты па ліку турнір на кубак благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі. Кубак едзе ў Маладзечна.
17 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша для студэнтаў з нагоды распачацця новага навучальнага года. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
1 верасня кс. Раман Факсінскі афіцыйна прыступіў да абавязкаў дырэктара Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску, якой да нядаўняга часу апекаваліся айцы францішкане, перададзена айцам хрыстусоўцам. Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды прайшла ў парафіі ў нядзелю 14 верасня.
14 верасня 2014 г., у свята Узвышэння Святога Крыжа, адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды тытулу Кальварыйскага касцёла ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску.
14 верасня 2014 г., у свята Узвышэння Святога Крыжа, у Мядзелі адбыліся ўрачыстасці з нагоды асвячэння Кальварыі і юбілею 260-годдзя касцёла Маці Божай Шкаплернай. Урачыстасці ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
13 верасня 2014 г. у Івянцы прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў дыякан Яўген Голуб OFMConv. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
12 верасня пройдзе штогадовы Крыжовы шлях з Мазыра ў Юравічы з копіяй абраза Маці Божай Юравіцкай. Крыжовы шлях адбываецца з 2006 года, калі ў склепе разбуранага манастыра выпадкова была знойдзена копія цудатворнага абраза.
14 верасня 2014 г. на святой Імшы ў 12.00 адбудзецца перадача мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ад францішканаў канвентуальных да хрыстусоўцаў.