Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Першы дзень Малітоўнай сустрэчы ў Івянцы: моладзь разважае пра “Шчаслівых убогіх духам” (+фота)
26.07.2014 03:13

Малітоўная сустрэча ў Івянцы 2014 года стартавала 25 ліпеня і сабрала маладых, актыўных католікаў, якіх яднае не толькі ўзрост і імпэт, але  і малітва, пошук нечага большага — а дакладней, Найбольшага.

 
Кавярня «У францішканаў» у Івянцы адчынілася месяц таму, а ўжо папулярная ў моладзі з усёй Беларусі (+фота)
26.07.2014 02:42

Каля касцёла ў Івянцы прыкладна месяц таму на ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага адчынілася кавярня пад назвай «У францішканаў», у якой адным з першых, хто выпіў кубак кавы, быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. З яго лёгкай рукі кавярня стала месцам, дзе ўвечары з 16.00 да 21.00 збіраецца івянецкая моладзь, а з 25 па 27 ліпеня ўдзельнікі сёлетняй малітоўнай сустрэчы.

 
«Будзьце апосталамі ХХІ стагоддзя»: адкрылася Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (+фота)
25.07.2014 19:41

25 ліпеня 2014 г. у Івянцы пачалася Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Малітоўная сустрэча, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3), адкрылася Імшой у касцёле св. Міхала Арханёла, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Напрыканцы візіту на Мальту Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з сем'ямі мігрантаў
23.07.2014 11:14

У межах візіту на Мальту 21 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч наведаў некалькі касцёлаў на востраве Гоза на Мальце, меў сяброўскую сустрэчу з біскупам дыяцэзіі Гоза Марыё Грэч, а таксама сустрэўся з сем'ямі мігрантаў.

 
У Свіры адзначылі «зажынкі»
22.07.2014 17:46
Што такое «дажынкі» — ведаюць усе. А як у беларускіх вёсках распачынаецца жніво — ведаюць адзінкі. Абрад зажынак на свірскай зямлі прыгадаў і распачаў музычны калектыў Свірскага раённага дома культуры.
 
Каманда з Дзераўной стала пераможцам V Парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
21.07.2014 10:49
19 ліпеня ў Івянцы завяршылася V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
 
У другі дзень Парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшлі спартыўныя спаборніцтвы і прадстаўленне каманд
18.07.2014 16:31

У другі дзень V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе і па бегу на кароткія дыстанцыі: хлопцы на 100 і 600 метраў, дзяўчаты – на 60 і 300 метраў. Парафіяда праходзіць у Івянцы з 16 па 19 ліпеня.

 
У Івянцы адкрылася V Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
17.07.2014 11:46

16 ліпеня 2014 г. у Івянцы адбылося адкрыццё V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прадставіць свае каманды прыехала ў гэтым годзе каля 150 удзельнікаў з розных куткоў архідыяцэзіі.

 
У мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адзначылі парафіяльную ўрачыстасць
17.07.2014 11:04

16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, мінская парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай святкавала сваю ўрачыстасць. У гэты дзень парафіяльную ўрачыстасць адзначаюць у святынях, прысвечаных Маці Божай Шкаплернай, а таксама там, дзе служаць кармэліты босыя.

 
Адбылося ўмураванне вуглавых камянёў пад адбудову мядзельскай Кальварыі
15.07.2014 11:23

12 ліпеня ў супольнасці кармэлітаў босых і парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбылося ўмураванне вуглавых камянёў пад адбудову мядзельскай Кальварыі. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Мсціслаўскі касцёл адзначыў 400-гадовы юбілей
14.07.2014 15:01

Мсціслаўскай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сёлета 400 гадоў. З нагоды юбілею Імшу ў старажытным касцёле ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Урачыстасці па аднаўленнi Кальварыі пройдуць у Мядзелі
10.07.2014 14:05

У Кальварыі ў Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці, звязаныя з яе адбудовай і асвячэннем. 12 ліпеня 2014 г. у 13.00 адбудзецца ўмураванне вуглавога каменя пад адбудову Кальварыі. Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
08.07.2014 10:48

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі здзейснены новыя прызначэнні.

 
Будслаў-постскрыптум: пра пілігрымку распавядаюць нарачанцы, якія прынеслі ў санктуарый рэліквіі св. Яна Паўла ІІ
07.07.2014 16:49
У гэтым годзе пілігрымы з Нарачы ўжо ў 19-ы раз праслаўлялі Маці Божую і яе цудатворны абраз у Будславе. Агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый была падзяка Богу за кананізацыю Яна Паўла ІІ, а таксама  за асобу Казіміра Свёнтка, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначае Касцёл у Беларусі. Пілігрымы з Нарачы прынеслі ў санктуарый рэліквіі св. Яна Паўла ІІ, каб вернікі з усёй Беларусі змаглі іх ушанаваць.
 
Кс. Раман Суша цэлебраваў у Свіры прыміцыйную Імшу
07.07.2014 10:48

6 ліпеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Рамана Сушы. Таксама падчас гэтай Імшы дзякавалі Богу за залаты юбілей сужэнскага жыцця Юзаф і Ядзвіга Кіркулі, якія паспрыялі адкрыццю свірскага касцёла. Разам з імі і з новапрэзбітэрам маліўся сваяк юбіляраў кс. Уладзімір Шымковіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 64 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.