Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай архікатэдры: «Вера ў Бога — наш фундамент»
06.07.2014 14:59

6 ліпеня 2014 г., у XIV Звычайную нядзелю, пасля велічных урачыстасцяў, што адбыліся ў мінулыя дні ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
«Pro Christo» — літаратура для Хрыста і людзей — прэзентавана падчас урачыстасцяў у Будславе
05.07.2014 11:32

5 ліпеня ў межах урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва «Pro Christo».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай
03.07.2014 20:02

2 ліпеня мінская парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) адзначала сваю галоўную ўрачыстасць. Вячэрнюю Імшу, на якой сабралася шмат вернікаў, асабліва тых, хто не зможа прыбыць на ўрачыстасці ў Будслаў у бліжэйшыя дні, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Роварная пілігрымка разам з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам стартавала ад Чырвонага касцёла
02.07.2014 13:21
2 ліпеня раніцай з Чырвонага касцёла стартавала чарговая пілігрымка на роварах, на пачатку і напрыканцы якой традыцыйна з пілігрымамі едзе на ровары і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
З надзеяй на дабро: матэрыяльная дапамога сем’ям з хворымі дзецьмі ў Лідзе
01.07.2014 18:34

У Лідзе сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, былі перададзены грашовыя сродкі ад продажу тавараў з каталіцкай лаўкі імя Святога Яна Паўла ІІ, адчыненай у маі ў краме «Родны кут».

 
«Мінск-Будслаў»: прамое ўключэнне з першага начлега ў Вішнёўцы
01.07.2014 16:02

Даўгінаўскім трактам, мінаючы Будслаўскую вуліцу, пілігрымка «Мінск-Будслаў» прыйшла да свайго першага начлегу — вёскі Вішнёўкі. Традыцыйна ўдзельнікі пілігрымкі зладзілі «вясёлы вечар», а на раніцу пасля святой Імшы ў 7.00, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, працягнулі пілігрымку да Маці Божай у Будслаў. 

 
У Свіры прайшла прыміцыйная Імша кс. Юзафа Сярпейкі
01.07.2014 14:03
29 чэрвеня ў парафіі Святога Мікалая біскупа ў г.п. Свір адбылася прыміцыйная імша кс. Юзафа Сярпейкі.
 
Прыміцыйная святая Імша кс. Рамана Сушы ў роднай парафіі ў Вілейцы
25.06.2014 11:21

22 чэрвеня кс. Раман Суша цэлебраваў першую ў сваім жыцці Св. Імшу ў родным Касцёле Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы. Перад пачаткам Св. Імшы на парозе святыні прыміцыянта сустрэў пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла, які шчыра запрасіў маладога святара наблізіцца да алтара, каб першы раз скласці на ім Ахвяру Хрыста.

 
У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адсвяткавалі ўрачыстасць свайго апекуна
23.06.2014 15:38
22 чэрвеня 2014 года ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся фэст. Святкавалі ўрачыстасць яе апекуна і заступніка — св. Яна Хрысціцеля.
 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Лагойску з нагоды 15-годдзя яе асвячэння
23.06.2014 14:58

19 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў святую Імшу ў парафіі святога Казіміра ў Лагойску з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Божага Цела і Крыві і 15-годдзя асвячэння парафіі.

 
У Мінску новыя катэхеты і сямейныя кансультанты атрымалі дыпломы аб заканчэнні навучання
22.06.2014 04:53

21 чэрвеня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі выпускнікам “Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля”, а таксама “Школы Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі” былі выдадзены дыпломы аб заканчэнні навучальных устаноў.

 
Тры жыцці – тры пакліканні: тры новыя святары ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
22.06.2014 02:22

21 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску падчас святой Імшы тром дыяканам было ўдзелена прэзбітэрскае пасвячэнне Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў Імшу ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне (+ фота)
20.06.2014 00:27

19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў Імшу ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне. Разам з прадстаўніком Папы парафію наведаў арцыбіскуп на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. Падчас Імшы адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, а пасля яе – эўхарыстычная працэсія.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста: У сакрамэнце Эўхарыстыі праяўляецца бязмежная любоў Бога да чалавека
19.06.2014 20:19

19 чэрвеня 2014 г., калі Каталіцкі Касцёл адзначае адну з самых вялікіх і знакавых урачыстасцяў — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
На месцы былой капліцы ў Старадубаве асвяцілі крыж
17.06.2014 12:16

14 чэрвеня адбылося асвячэнне Крыжа на ўзгорку каля вёскі Старадубава, што на Вілейшчыне, на месцы, дзе калісьці знаходзілася капліца Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшэння. Да прысутных звярнулася са словам пані Ядвіга Пастэрнак, якая ў мінулым годзе атрымала ад Папы Францішка благаслаўленне.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 65 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.