Аплатковая сустрэча беларускіх чыгуначнікаў і авіятараў з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага прайшла 18 студзеня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў і св. Айца Піо ў Сокале.
Моладзь парафіі Маці Божай Шкаплернай з Мядзела на чале з пробашчам а. Паўлам Леліто OCD і пад кіраўніцтвам Аксаны Шымко прадставіла канцэрт рэлігійных спеваў для людзей, якія знаходзяцца ў доме сацыяльнай апекі для састарэлых і пакінутых у вёсцы Вузла.
18 студзеня ў Мар’інай Горцы ў парафіі Святога Антонія Падуанскага адбыўся канцэрт міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хора «Прасфара». Яго рэгентам з’яўляецца Марта Янушкевіч.
У гутарцы з карэспандэнтам Catholic.by пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк распавядае пра вучобу ў аспірантуры БДПУ імя М. Танка, тэму доктарскай працы і пра тое, як падаваў дакументы ў праваслаўную акадэмію ў Расіі.
«Царква, па якой зроблены гэты макет, пабудавана дзесьці пад Масквой, а макеты тых дзвюх святыняў я прыдумаў сам», — гаворыць Станіслаў Зялкоўскі, паказваючы на склееныя са звычайных запалак макеты цэркваў і касцёлаў.
Двума новымі парафіяльнымі сайтамі папоўнілася электронная карта каталіцкіх парафій Беларусі.
Моладзь з Мінска, з якой працуе палатын кс. Яўген Эйсмант SAC, прадставіла пастаноўку, прысвечаную Божаму Нараджэнню, у парафіі Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.
У свята Хросту Пана, на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння, каб яшчэ раз расказаць пра добрую навіну з Бэтлеема і падзяліцца радасцю з парафіянамі з суседняга касцёла, дзеці з Мар’інай Горкі завіталі ў горад Чэрвень.
З 5 па 10 студзеня ў парафii Св. Міхала Арханёла ў Гатаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе служаць айцы міхаліты, прайшлi канікулы пад незвычайнай назвай «анёльскiя».
Прапануем вашай увазе батлейку, якую прадставіла моладзь парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
11 студзеня, у свята Хросту Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
«З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых», — адзначае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
8 студзеня ў мінскай парафіі Св. Роха і маладзечанскай парафіі Св. Юзафа прайшлі аплатковыя сустрэчы міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У Маладзечне ў сустрэчы ўдзельнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
4 студзеня ў салезіянскiм араторыi iмя св. Дамінiка Савiо (парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў, Бараўляны) адбыўся канцэрт, прысвечаны святу Божага Нараджэння.