14 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвэнту, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве прайшла ўрачыстая святая Імша памяці кс. Яна Такарскага SDB, былога пробашча мясцовай парафіі, 40-я гадавіна смерці якога прыпадае ў гэтым годзе. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Радуйся, бо ты выбрана Богам» — пад такой назвай 11 снежня адбылася сустрэча законных сясцёр Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі ў Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мінску.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў аднайменную парафію ў Бабруйску.
7 снежня пасля Імшы ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах дзеці і моладзь сабраліся на свята, на якое завітаў святы Мікалай. Свята адбылося з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — важнага для салезіянскай сям’і дня, бо 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя.
8 снежня, yрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — вельмі важны дзень для салезіянскай сям’і, бо менавіта 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя. Гэта асаблівы дзень таксама для мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая 18 гадоў таму ў гэты дзень пачала існаваць дзякуючы першаму пробашчу кс. Ігару Лашуку SDB.
8 снежня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшла трэцяя «Рэальная гульня». У гэты раз змаганне паміж дзвюма камандамі адбывалася не на вуліцы, а ў зале.
«Малітва і навяртанне» — пад такім дэвізам 6 снежня ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве прайшла сустрэча моладзі Магілёўскага дэканату. У сустрэчы прынялі ўдзел маладыя вернікі з магілёўскай парафіі Св. Антонія, конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным саборы ў Маскве. У гэты дзень адзначаецца адпустовая ўрачыстасць у маскоўскай катэдры і адначасова галоўная ўрачыстасць архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве.
6 снежня ў Каталіцкім Касцёле адзначаўся ўспамін св. Мікалая, біскупа. Святы Мікалай вельмі папулярны і вядомы, у многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі. У суботу і нядзелю з нагоды ўспаміну адбылося свята ў салезіянскіх араторыях у Мінску, Дзятлаве і Смаргоні.
6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў урачыстую цэлебрацыю Эўхарыстыі ў гонар апекуна мясцовай парафіі святога біскупа Мікалая.
6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 снежня ў Рубяжэвічах адбылося пахаванне кс. Рычарда Юніка, шматгадовага пробашча мясцовай парафіі Святога Юзафа, які адышоў у вечнасць 2 снежня на 76-м годзе жыцця. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла 2 снежня ў Касцюковічах. У сустрэчы прыняў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
2 снежня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Рычард Юнік, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
29 лістапада ў парафіі Святога Андрэя, апостала, прайшлі дэканальныя моладзевыя «Андрэйкі», на якіх быў праведзены конкурс ведаў «Дастаткова толькі Бога», прысвечаны 500-годдзю нараджэння святой Тэрэзы Авільскай.