27 сакавіка ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбыўся Крыжовы шлях. Набажэнства ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
26 сакавіка ў курыі Мінскай-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе. Сёлетні фэст у Будславе адбудзецца 3-4 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Марыя – прытулак грэшных».
22 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско было арганізавана свята для татаў.
Моладзь парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.
22 сакавіка ў парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Мар`інай Горцы самымі малодшымі вернікамі быў інсцэніраваны Крыжовы шлях.
Напярэдадні 330-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага нямецкага кампазітара, арганіста Іагана Себасцьяна Баха, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены пасля вечаровай Імшы вернікі мелі магчымасць паслухаць канцэрт класічнай музыкі.
22 сакавіка, у V Нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Антонія ў Мінску.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Юзафа ў Валожыне. У гэты дзень у валожынскім касцёле Мітрапаліт асвяціў новы бакавы алтар у гонар Езуса Журботнага.
16 cакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім і пробашчам магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава кс. Юрыем Быкавым сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.
7 сакавіка ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая сустрэча Трэцяга Ордэнa кармэлітаў босых святога Юзафа. У гэтым годзе Касцёл святкуе 500-годдзе з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса, рэфарматаркі Oрдэна кармэлітаў босых.
7-8 сакавіка ў салезіянскiм араторыi iмя святога Яна Боско ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля) прайшла фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў і кандыдатаў з розных месцаў Беларусі. «Як кс. Боско: з моладдзю і для моладзі» — над гэтымі словамі дэвізу разважалі ўдзельнікі.
З 5 па 7 сакавіка ў у Цэнтры РМ «ДКТ Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі в. Ляскоўка Мінскага раёна адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас» у Беларусі.
8 сакавіка, у III Нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Тэктсы разважанняў на Крыжовы шлях, апрацаваныя на аснове духоўнай і творчай спадчыны польскага ксяндза і паэта Яна Твардоўскага, падрыхтавалі вернікі з парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы.
1 сакавіка перад гадавінай беатыфікацыі адзінаццаці сясцёр-мучаніц з Навагрудка, якая адбылася 15 гадоў таму ў Рыме, чатыры сястры назарэтанкі — с. Марыя Марыяна Алешчык CSFN, с. Карытас Шапель CSFN, с. Лаўра Шукеловіч CSFN і с. Назарыя Міклаш CSFN — наведалі парафію Св. Міхала Арханёла ў Гатаве.