Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі ў Бараўлянах
01.03.2015 18:33

1 сакавіка, у ІІ Нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Падчас Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

 
Лыжная гонка для праблемных падлеткаў прайшла ў Мінску
26.02.2015 14:50

21 лютага моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў» для праблемных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі. Удзельнікамі лыжні сталі школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы.

 
«Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем» для дарадцаў сямейнага жыцця праходзіць у Ляскоўцы
25.02.2015 12:54

З 23 па 26 лютага Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арганізавала адукацыйны курс з цыклу «Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем». Курс прадугледжаны для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто ў сваёй штодзённасці займаецца праблемамі, звязанымі з сям’ёй.

 
Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска
25.02.2015 10:38

Прапануем вашай увазе расклад рэкалекцый у каталіцкіх парафіях Мінска ў перыяд Вялікага посту. Інфармацыя па некаторых парафіях будзе дапаўняцца.

 
У салезіянскім араторыі ў Мінску прайшла сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў
24.02.2015 17:18

21-22 лютага ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася сустрэча-разважанне для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылем жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак у Беларусі: Дзятлава, Бараўлян, Смаргоні і з самога Мінска.

 
«Чытанне духоўнай літаратуры»: новы раздзел на Вялікі пост стварылі на парафіяльным сайце вернікі з Вілейкі
24.02.2015 11:34

Рубрыка «Чытанне духоўнай літаратуры», створаная вернікамі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы на перыяд Вялікага посту яшчэ летась, знайшла свой працяг і сёлета. Абнаўленні на сайце падаюцца кожны аўторак і чацвер.

 
У мінскай парафіі Божага Цела адбылася сустрэча ўдзельнікаў Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых
23.02.2015 17:43

21 лютага ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых святога Юзафа. Свецкія вернікі працягвалі разважаць над постаццю святой Тэрэзы ад Езуса, 500-годдзе якой Касцёл адзначыць сёлета.

 
Крыжовы шлях у вершах Рыгора Барадуліна падрыхтавала парафія ў Нарачы
20.02.2015 12:11

Разважанні на Крыжовы шлях, апрацаваныя на аснове вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падрыхтавалі вернікі з парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: «Вялікі пост — найбольш спрыяльны час, каб вярнуцца да Бога»
18.02.2015 23:37

18 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае перыяд Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Карнавальныя забавы напярэдадні Вялікага посту правялі салезіяне для дзяцей і моладзі
18.02.2015 18:27

Напярэдадні Вялікага посту ў салезіянскіх супольнасцях у Дзятлаве, Мінску, Бараўлянах і Смаргоні былі праведзены розныя карнавальныя забавы.

 
У Гатаве каманда пробашча і манахіні выйграла І парафіяльны турнір па настольным футболе
16.02.2015 11:36

Першыя два ўікенды лютага ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве разыгрываўся І парафіяльны турнір сярод сем’яў па настольным футболе.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы
15.02.2015 15:58

15 лютага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі падчас Імшы ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

 
Весяліцца і пляскаць у далоні: «тлусты» чацвер адзначылі ў мінскай архікатэдры
13.02.2015 18:27

Традыцыйна ў апошні чацвер перад Вялікім постам — «тлусты чацвер» — моладзь з архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску збіраецца на Запусты. Гэта традыцыя ў апошні чацвер перад постам бавіць час у прыемнай кампаніі з салодкім пачастункам, танцамі і гульнямі перадаецца ў парафіі з года ў год.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда нагадвае нам пра аздараўляючае служэнне Касцёла»
11.02.2015 20:17

11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дзецям падарункі ад місіі «Чыстае сэрца» (+фота)
09.02.2015 10:35

У беларускім календары няма асобнага дня бабулі і дзядулі, аднак кожны ведае, якую важную ролю яны адыгрываюць у выхаванні сваіх унукаў. Сказаць «дзякуй» за іх любоў і апеку вырашылі выхаванцы «Місіі добрага самараніна».

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 52 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.