Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай парафіі Божага Цела: «Мы нясeм адказнасць за тое, каб словам і прыкладам абвяшчаць Евангелле»
08.02.2015 18:20

8 лютага, у V Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Божага Цела.

 
«Быць святлом для сучаснага свету»: сустрэча кансэкраваных асобаў архідыяцэзіі адбылася ў Слуцку
05.02.2015 15:18

5 лютага ў парафіі Св. Антонія ў Слуцку прайшла сустрэча кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прымеркаваная да Дня малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, y ёй прыняў удзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
5 лютага — 55-я гадавіна смерці кс. дэкана Казіміра Шылэйкі
05.02.2015 11:00

5 лютага прыпадае 55-я гадавіна смерці кс. дэкана Казіміра Шылэйкі, які 22 гады, да апошняй хвіліны жыцця, служыў у парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры.

 
У сталіцы прайшла экскурсія «Мінск — горад пад аховай Маці Божай»
04.02.2015 17:06

1 лютага ў сталіцы адбылася экскурсія «Мінск — горад пад аховай Маці Божай», якую праводзіў гісторык Павел Дзюсекаў. На экскурсіі можна было пачуць пра цікавыя моманты з гісторыі Чырвонага касцёла, Пішчалаўскага замка, герба горада і г.д. Сваімі ўражаннямі і пачутым дзеліцца ўдзельніца экскурсіі Кацярына Парыжаская.

 
Пілігрымку па касцёлах Беларусі здзейcніла моладзь з Рубяжэвіч
04.02.2015 11:15

25 студзеня моладзь з парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах разам з кс. Юзафам Сярпейкам здзейсніла чатырохдзённую пілігрымку па святынях Беларусі. Чатыры дні, восем чалавек, дзве машыны і амаль трыццаць святыняў — за гэты час удзельнікі пілігрымкі пераадолелі больш за тысячу кіламетраў.

 
Пастырская сустрэча духоўных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ва ўспамін св. Блажэя прайшла ў Мінску
03.02.2015 17:41

3 лютага ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшла пастырская сустрэча духоўных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах сустрэчы ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Кніга «Дзіўныя паведамленні езуітаў у Беларусі», выдадзеная ў 1786 годзе, упершыню перакладзена па-беларуску
03.02.2015 16:30

Незвычайная кніга, якая апісвае становішча Каталіцкага Касцёла на беларускіх тэрыторыях у 1786 годзе, перакладзена на беларускую мову і падрыхтавана да друку.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у свята Ахвяравання Пана: «Мы, як хрысціяне, павінны заўсёды гарэць святлом Евангелля» (+ фотарэпартаж)
02.02.2015 21:01

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Разважанням пра святую Тэрэзу ад Езуса была прысвечана сустрэча свецкіх кармэлітаў у Мінску
26.01.2015 12:31

24 студзеня адбылася чарговая сустрэча Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых святога Юзафа ў мінскай парафіі Божага Цела. Свецкія вернікі працягвалі разважаць над постаццю святой Тэрэзы ад Езуса, 500-годдзе нараджэння якой Касцёл адзначае ў гэтым годзе.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ: «Кожны з нас пакліканы працягваць місію Хрыста»
25.01.2015 16:40

25 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

 
«Як добра братам быць разам»: экуменічнае набажэнства прайшло ў мінскай архікатэдры
25.01.2015 01:14

24 студзеня ў мінскай архікатэдры ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян прайшло экуменічнае набажэнства прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. У сустрэчы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзельнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, прадстаўнікі розных канфесій, прысутных у Беларусі, духавенства і вернікі.

 
У Вішневе адбылося адкрыццё музея памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага
24.01.2015 16:25

Адкрыццё музея памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага адбылося ў Вішневе. Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі шмат гадоў быў пробашчам мясцовай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У адкрыцці музея прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Кандрусевіч.

 
Каталіцкія іерархі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр ККББ
23.01.2015 23:26

23 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 
22 студзеня ў мінскім Чырвоным касцёле развітаюцца з памерлым гісторыкам Анатолем Грыцкевічам
22.01.2015 14:13

22 студзеня з 11.00 труна з целам спачылага выстаўлена ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) для ціхай малітвы і асабістага развітання.

 
Турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско», прымеркаваны да 200-годдзя св. Яна Боско, прайшоў у Мінску
20.01.2015 14:21

17 студзеня завяршыўся IV турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско. Спабоніцтвы праходзілі ў аднайменным сталічным салезіянскім араторыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 53 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.