8 лістапада ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы адбылася святая Імша ў першую гадавіну трагічнай смерці айца Андрэя Ахрэма OFMСonv. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Айцец Андрэй Ахрэм, які загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада 2013 г., быў пахаваны побач з івянецкім касцёлам.
Версія сайта дасяжная на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя апошніх аб’яў і падзей з жыцця парафіі на сайце можна знайсці інфармацыю пра гісторыю касцёла, а таксама даведку адносна экскурсій.
4 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адбылася святая Імша ў гадавіну трагічнай смерці а. Андрэя Ахрэма OFMConv, які паходзіць з Вілейкі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
На Магілёўшчыне стала традыцыяй у актаву ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў збірацца на малітву за духавенства рэгіёна, якое адышло ў вечнасць. 3 лістапада ў катэдральным касцёле Магілёва сабраліся з гэтай нагоды святары з Магілёўскага дэканату, Асіповічаў і Бабруйска, а таксама кансэкраваныя асобы.
«Ёсць традыцыі прыгожыя — іх варта падтрымліваць, — упэўнены пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве кс. Дзмітрый Барыла. — Такая традыцыя — наведванне могілак з малітвамі, свечкамі і кветкамі».
2 лістапада на Кальварыі ў Мінску адбыліся працэсія і святая Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў. Працэсію і Эўхарыстыю, у якіх прынялі ўдзел вернікі з усяго горада, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З 27 па 31 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско праводзіўся лагер для дзяцей на тэму “Падарожжа па старонках Бібліі”. На працягу пяці дзён дзеці разам з с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, аніматарaмі і памочнікамі аніматараў бліжэй знаёміліся са Старым Запаветам.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, вернікі з усяго горада сабраліся на святой Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
26 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшла першая ў гэтым сезоне «Рэальная гульня».
Памяць кардынала Казіміра Свёнтка ўшанавалі 19 кастрычніка вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.
21 кастрычніка ў мінскай архікатэдры адбылася ўрачыстая святая Імша з нагода 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды на Імшы была прадстаўлена новая кніга і адбылося спецыяльнае гашэнне паштовай карткі з выявай кардынала, распрацаванай РУП «Белпошта».
19 кастрычніка ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.
15 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла, кармэліты босыя ў Мінску ўрачыста распачалі святкаванне юбілейнага года 500-годдзя нараджэння святой. Імшу ў мінскай парафіі Божага Цела ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
11 кастрычніка слухачы «Школы сямейнага жыцця» ў Мінску распачалі новы 2014/2015 навучальны год. Святая Імша з гэтай нагоды адбылася ў капліцы «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.У гаміліі кс. д-р Андрэй Стэцкевіч звярнуў увагу на важнасць Евангелля ў жыцця сучаснай сям’і.