5 студзеня наймалодшыя парафiяне касцёла св. Антонiя Падуанскага ў Мар’iнай Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) з пробашчам парафіі кс. Генрыхам Кучынскім наведалі Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат, дзе пражываюць людзі з асаблівасцямі псiханеўралагiчнага развіцця. Дзеці прадставілі ў доме-інтэрнаце пастаноўку пра Божае Нараджэнне.
3 студзеня, у дзень свайго нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
3 студзеня — дзень нараджэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У гэты дзень рэдакцыя catholic.by паварушыла ўсе свае архіўныя сховішчы, каб падабраць і прыгадаць найбольш яркае, незвычайнае і звычайнае, часамі смешнае, часамі нават неверагоднае з жыцця і творчасці, толькі ў дадзеным выпадку — служэння — гэтай асобы.
3 студзеня ў Рубяжэвічах адбылася святая Імша на 30-ы дзень пасля смерці кс. Рычарда Юніка, шматгадовага пробашча мясцовай парафіі Святога Юзафа. Эўхарыстыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
31 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі святую Імшу на завяршэнне 2014 года.
30 снежня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены ў межах святкавання Божага Нараджэння прайшла аплатковая сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Мінску. У сустрэчы прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
28 снежня, у свята Святой Сям’і, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшло святкаванне 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла пасля шматлікіх ганенняў і пераследу.
З нагоды святаў Божага Нараджэння 28 снежня ў парафіі Рудзенска і Мар’інай Горкі дзяцей парафіянаў павіншавалі незвычайным спосабам — падарункі былі ўручаны «святым Мікалаем», які завітаў да касцёла на кані.
Важнасць інстытуту сям’і ў сучасным грамадстве падкрэсліў падчас Імшы на свята Святой Сям’і пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) кс. Дзмітрый Барыла, які зачытаў таксама адпаведнае паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
28 снежня, у свята Святой Сям’і, адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з сямейнымі рухамі. Сустрэча праходзіла ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
27 снежня адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі. У межах сустрэчы іерарх цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля.
Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж з урачыстай Імшы на Божае Нараджэнне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбылася вечарам 24 снежня і ўзначаліў якую Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У другі дзень святаў Божага Нараджэння, 26 снежня, калі Касцёл успамінае першага мучаніка св. Стэфана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў вячэрнюю святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, увечары ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі цэлебраваў святую Імшу пастэрку.