У перыяд Божага Нараджэння па ініцыятыве біскупа Антонія Дзям'янкі ва ўсіх парафіях Пінскай дыяцэзіі праходзіла «каляда» з удзелам іерархаў, каб падзяліць з вернікамі радасць свята. Католікаў Брэсцкай вобласці наведаў пінскі ардынарый, Гомельскай вобласці - дапаможны біскуп Казімір Велікаселец.
У Гомельскай дзіцячай вёсцы адбылося свята для сірот-інвалідаў. На ранішнік да дзяцей прыехала шмат гасцей: прадстаўнікі ўлады, дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас-міласэрнасць”, праваслаўны святар, госці з Польшчы.
28 снежня ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах упершыню адбылася калядная сустрэча вернікаў з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам. Іерарх узначаліў у парафіі Імшу, а пасля падзяліўся аплаткай з прысутнымі.
29 снежня, у свята Святой Сям’і, адбылася сустрэча сем’яў баранавіцкага цэнтра руху “Сужэнскія сустрэчы”. Яе наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які ўзначаліў Імшу, што праходзіла ў Доме Святой Тройцы.
28 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Святога Юрыя ў Паланэчцы. Падобны візіт іерарха ў гісторыі парафіі быў першым.
У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў з 26 снежня праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай», прысвечаная Божаму Нараджэнню. Іконы, кнігі, меднае ліццё з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і прыватных збораў сталі асноўнымі экспанатамі выставы.
26 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і ксёндз дэкан Павел Халяўкін разам з працаўнікамі і валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Пінскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць дзяцей са святам Нараджэння Хрыста ў сацыяльны прытулак в. Пелішча Камянецкага раёна.
Імша ў ноч на Божае Нараджэнне адбылася ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
21 снежня Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах вітаў выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў і сяброў, якія ўжо ў пяты раз сабраліся на перадкалядную аплатковую сустрэчу.
З Мінска, куды Бэтлеемскі агонь прыбыў 21 снежня, скаўты развезлі агонь амаль ва ўсе рэгіёны краіны. У гомельскую парафію Нараджэння Божай Маці агонь урачыста ўнеслі на нядзельнай святой Імшы 22 снежня. Яго сустрэў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
20 снежня адбылася аплатковая сустрэча супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На сустрэчу прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
19 снежня ў Пінску прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Пінскай дыяцэзіі. Яна пачалася малітвай перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, пасля адарацыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
15 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвэнту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка неспадзявана наведаў парафію Нараджэння Божай Маці ў Гомелі. Вяртаючыся з сімпозіума на тэму сужэнства і сям'і ў Мінску, іерарх завітаў у Гомель.
1 снежня ў парафіі Святых Пятра і Паўла Апосталаў у Мядзведзічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу з нагоды 22-годдзя смерці кс. інфулата Вацлава Пянткоўскага. Нагодай да сустрэчы іерарха з парафіянамі паслужылі таксама пачатак Адвэнту і новага літургічнага года, заканчэнне рэстаўрацыйных прац фасада і вежы касцёла, збудаванага вернікамі ў 1908 годзе, і імяніны пробашча, якія ён адзначаў ва ўспамін св. Андрэя Апостала 30 лістапада.
На сустрэчах моладзі ў Шарашове маладыя вернікі з Брэста, Пружан, Ружан, Ліды, Бярозы і самога Шарашова разам шукаюць адказы на хвалюючыя пытанні. Тэмай чарговай сустрэчы стала адказнасць: за саміх сябе, за бліжняга і за навакольнае асяроддзе.